це дзецям, як гэта хораша, калі школьнік спраўна вучыцца. Чалавек жа невучоны што тапор нетачоны (В. Праскураў. Бярозавы сок). * – Навука ўсё пераробіць на карысць чалавека!.. – Мы на гэта нічога ні скажам. Правільна. Людзіна невучоная, як сякера нетачоная! А толькі людзі пад свой бок скарэй цягнуць (А. Мрый. Па Дзвіне ў Сураж). – Прыказкі, кн. 2, с. 177: Чалавек невучоны як тапор нетачоны. Чалавек плануе, а Бог выракуе. Гл. Чалавек мяркуе, а Бог не чуе. Чалавек страляе, а чорт кулю носіць. Не заўсёды бывае так, як хто-н. мяркуе, хоча, разлічвае. Сін.: Бог плануе, а чорт руйнуе; Чалавек мяркуе, а Бог не чуе. [Марыля:] Усе ж да апошняга часу думалі, што за намі зямлю прызнаюць, тым часам наадварот выйшла. [Старац:] Так, так, пані гаспадыня. Чалавек страляе, а чорт кулю носіць (Я. Купала. Раскіданае гняздо). – Прыказкі, кн. 2, с. 159: Чалавек страляе, а чорт кулю носіць. Чаму быць, таго не мінаваць. Кажуць з упэўненасцю пра непазбежнасць, немінучасць чаго-н. Сін.: Ад лёсу не ўцячэш; Свайго лёсу не мінеш; Суджанага і канём не аб'едзеш; Ты ў свет, і доля ўслед. – Ты не думай, – спагадліва сказала Клава. – Не гаруй: чаму быць, таго не мінаваць. Яшчэ і невядома, як яно ўсё пойдзе (І. Мележ. Мінскі напрамак). Я, браток, чуў некалі ад старых: чаму быць, таго не мінаваць... Арэхаў у нас даўно на прыкмеце. Хай крыху пагуляе. Ёсць важнейшыя справы і без яго... (Р. Няхай. Героі не адступаюць). [Лявон], хоць быццам бы і скарыўся – чаму быць, таго не мінаваць, – ды не схіляў галавы (М. Гроднеў. Нязведаная даль). – Вось заўтра зранку ты і выпраўляйся да яго [знахара]... – Ладна, так таму і быць: з'езджу. Чаму быць – таго не мінаваць, як казаў мой бацька (В. Гігевіч. Палтэргейст). – Насовіч, с. 182: Чаму быць, таго не мінаваць; Прыказкі, кн. 2, с. 419: Чаму быць, таго не мінаваць. Час ад часу не лягчэй. Функц. не зам. Чым далей, тым горш, тым больш новых непрыемнасцей, цяжкасцей. Гаворыцца пры вестцы пра новую чарговую непрыемнасць. Раптам ён убачыў, што дзяўчынка паказвае яму на свой рот. Ён так і застыў з табурэткаю ў руках. «Ты што... нямая?!» Яна кіўнула галавою: так. «Ну і ну! Час ад часу не лягчэй... Але ж ты чуеш? І ўсё разумееш?» Ківок галавою: так (А. Федарэнка. Афганская шкатулка). Ні побач з ложкам, ні пад ім, ні наогул нідзе ў пакоі не было нават знаку на ўласнае яе адзенне. Час ад часу не лягчэй! І дзе ж тады яна распранала
Дадатковыя словы
абедзеш, зезджу
21 👁