дарыць (С. Сяргей. Туман). Чалавек мяркуе, а Бог распарадкуе. Ды толькі чалавек мяркуе, а Бог распарадкуе. Нядоўга мая «радасць» – прадчуванне блізкай любімай працы – цягнулася (А. Федарэнка. З кошыкам). Чалавек плануе, а Бог выракуе. Людзі могуць планаваць на дзесяцігоддзі і стагоддзі сваё жыццё, а з'яўленне адной невядомай каметы лёгка можа парушыць гэтыя планы. Як кажуць, чалавек плануе, а Бог выракуе (М. Тычына. Кантрапункт пакутаў). Чалавек мяркуе, а Бог размяркуе. І каб хто сказаў тады Марцінкевічам, што акурат праз месяц яны будуць набываць нейкі там маёнтак за Радавым.., ніхто б з іх не паверыў. Ды... чалавек мяркуе, а Бог размяркуе. Цягам.. месяца прыйшоў з Пецярбурга станоўчы адказ за подпісам самога Бенкендорфа (Я. Янушкевіч. Трагікамедыя ў Люцынцы). – Відаць, паўкалька з рускай мовы: Человек предполагает, а Бог располагает. У рускай мове прыказка скалькавана з лацінскай мовы (Homo proponit, sed Deus disponit) або з нямецкай (Der Mensch denkt, Gott lenkt) ці англійскай (Man proposes, God disposes). – Ляцкі, с. 57: Чалавек думае так, а Бог іначай; Чалавек намяркуе, а Бог пашванкуе; Чалавек прымярае, а Бог адразае. Чалавек на гару, а чорт за нагу. Гл. Ты на гару, а чорт за нагу. Чалавек не арэх, адразу не раскусіш. Добра разгадаць, уведаць характар, асаблівасці чалавека не лёгка. Вядома, чалавек – не арэх, адразу не раскусіш, не заўсёды за словамі адкрываецца душа, але здалося Міколу, што начальства падабрала хлопцаў баявых... (І. Новікаў. Тварам да небяспекі). – Ат, гідота... Хапіла б чарніла, усіх бы ачарніў... – Няўжо ўсе так і верылі зласліўцу? – Чалавек не арэх – адразу не раскусіш (І. Макаловіч. Версія капітана Барташа). Што я вам скажу: чалавек не арэх, не раскусіш адразу. Больш за трыццаць гадоў пражыла я са сваім мужыком, і, вы думаеце, цацка быў? Ніхто з суседзяў не ведаў, ці ён благі, ці добры. Адна я ведала (С. Лобач. Горкую лілею пакашу). – Прыказкі, кн. 2, с. 318: Чалавек не арэх, не раскусіш. Чалавек не вол, у адной скуры не старэе. У чалавека на працягу яго жыцця адбываюцца змены ў яго становішчы, поглядах і інш. Палажэнне чалавека і яго погляды звычайна мяняюцца: чалавек не вол, у адной скуры не старэе (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). – Насовіч, с. 182: Чалавек не вол, у адной кожы не старэе. Чалавек невучоны як (што) тапор нетачоны. Гаворыцца пра неадукаванага чалавека. Сін.: Невучоны як сляпы. Прасцей тлумач
Дадатковыя словы
зяўленне
12 👁