Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Чаго, чорце, у балоце сядзіш? – Бо прывык. Прывычка прывязвае чалавека да родных мясцін, не заўсёды прывабных для іншых людзей. Гэтыя гарадкі і гарады яго ўзгадавалі, і, відаць, пабываць у тых гарадках дзяцінства і юнацтва яму ўжо не давядзецца. Аднак жа ён добра ведаў, што без іх не было б яго. Значыць, яны заўсёды з ім. Праўда, адзін з яго знаёмых неяк усміхнуўся і нагадаў прыказку: «Чаго, чорце, у балоце сядзіш?» – «Бо прывык» (А. Кажадуб. Крокі). – Прыказкі, кн. 2, с. 160: Чаго, чорце, у балоце сядзіш? – Бо прывык; Айдзе прывык, чорце? – А ў балоце. Чакай, баба, Пятра – будзеш сыр есці. Гл. Чакай Пятра – сыр (сыру) з'ясі. Чакай Пятра – сыр (сыру) з'ясі. Няма надзей, што збудзецца тое, пра што ідзе размова. [Кацярына:] На чым гэта ты абжывешся? На дзвюх дзесяцінах? [Рыгор:] Калі бальшавікі ўтрымаюцца, то і зямля будзе. [Кацярына:] Утрымаюцца... Чакай Пятра, сыр з'ясі (К. Крапіва. Партызаны). Хто будзе шукаць забойцу Рудзянкі? Каму гэта трэба? Можа, шэф слязу пусціць? Чакай Пятра, сыр з'ясі! (І. Новікаў. Руіны страляюць ва ўпор). – Шула згніло. Што тут ужо мастаколіць. Імполь вернецца ды паправіць. – Чакай Пятра – сыр з'ясі (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). – А мо водаправод будуць цягнуць у гэты канец... – Чакай Пятра – сыр з'ясі, – ажно заліваецца Шурык (А. Дзятлаў. У вёсцы капаюць калодзеж). – Ты ўжо захопіш [пакоі]! Каб хто сказаў! – Хіба я які пірат? Прыйдзе час – нам і самі дадуць. – Чакай Пятра – з'ясі сыру (У. Дамашэвіч. Камень з гары). – Прыехаў нейкі хлапчына, пажаліўся, паскардзіўся, а калі ад'язджаў – дзясятку папрасіў... Як вы думаеце, прывязе ён дзясятку? – Чакай Пятра – з'ясі сыру, – задаволена рагатаў Лявон Бурак (В. Гардзей. Кавэрда). Чакай, баба (цётка), Пятра – будзеш сыр есці (сыр з'ясі). [Марыля:] Казаў жа [Сымон], што ўжо на след напаў і скора ўсё скончыцца. Неўзабаве ўсю гаспадарку да ладу прывядзе. [Данілка:] Чакай, баба, Пятра – будзеш сыр есці! (Я. Купала. Раскіданае гняздо). – Ну, ты яшчэ пачакай, – запярэчыў Срэтун-Сурчык. – Сход заяву паслаў у дырэкцыю, каб мяне пакінулі тут... – Чакай, цётка, Пятра – будзеш сыр есці (Я. Колас. На ростанях). – Не можа таго быць, каб такія грошы прапалі. – Чакай, баба, Пятра – сыр з'ясі (М. Лобан. На парозе будучыні). – Пятро – рэлігійнае свята (29 чэрвеня па старым стылі), якому папярэднічае двухтыднёвы пост
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адязджаў, зясі
15 👁
 ◀  / 696  ▶