Запазычанне з украінскай мовы: Терпи, козаче, отоманом будеш. – Прыказкі, кн. 2, с. 300: Цярпі, казак, атаманам будзеш. Цяснота – не крывота. Кажуць, калі дзе-н. збіраецца шмат людзей. Сін.: Дзе цесна, там пацешна; У цеснаце, ды не ў крыўдзе. [Несцерка:] Дарагі госць Патыліца ідзе да Анці, «Абдула» – да Аксёна. Усё. Цяснота – не крывота (Г. Марчук. Новыя прыгоды Несцеркі). – Янкоўскі, с. 73: Цяснота – не крывота; Санько, с 12: Цяснота – не крывота. × Чаго ж бы плакаў слеп, каб бачыў свет (след). На ўсё ёсць свая прычына. Пра прычынна-выніковую сувязь паміж з'явамі. [Навум:] Які ты цікун, хочаш ведаць аб камеце! Ды што вам аб гэтым талкаваць, калі гэта вельмі бальшое дзіва, такое вялікае, што я аб нём і сам нічога не праведаў і сказаць не магу. Знаеш прыгаворку: чаго ж бы плакаў слеп, каб відзеў свет? Ды і я б не дзівіўся, што б ведаў (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Насовіч, с. 181: Чаго б то плакаў слеп, калі б відзеў след; Прыказкі, кн. 2, с. 207: Не плакаў бы слеп, каб бачыў след; Чаго б сляпы плакаў, каб сцежку бачыў. Чаго не ясі, таго ў рот не нясі. Гл. Што (чаго) не ясі, таго у рот не нясі. Чаго субоце раней за пятніцу быць. Навошта парушаць традыцыю ці парадак, які ўсталёўваецца самім жыццём. – Гаспадару вялікі княжа Вітаўце! Маю я вялікую пашану да каранаванага брата твайго караля Ягайлы. І не магло б лепей сястрычне маёй Соф'і стацца, як за Яго Міласць замуж пайсці. Аднак чаго субоце раней за пятніцу быць? Вы не горш за мяне ведаеце звычаі нашыя. Не гадзіцца мне рабіць сорам і ганьбу яе старэйшай сястры тым, што малодшая раней замуж пайшла б. Не магу я зняславіць Васілісу (А. Бутэвіч. Каралева не здраджвала каралю). – А ты вучышся? – Не, зваршчыкам на заводзе... – Ладная работа. І нішто плата? – Не скарджуся. – Так, так, Жэнік. Вось і ў мяне... Але, як кажуць, чаго субоце раней за пятніцу быць – як расставіла жыццё, няхай так і будзе, – сказаў ляснік (А. Бароўскі. Шыпшынавы цвет). – Прыказкі, кн. 2, с. 18: А чаго субоце раней быць за пятніцу
Дадатковыя словы
зявамі, софі
9 👁