Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Öдзіцца на цяжкасці, боль і пад. Сін.: Цярпі, казак, атаманам будзеш. – Цягаемся невядома дзе, чаго, – скуголіў, спатыкаючыся на межах, Сымон Лапаткевіч. – І наогул уся гэта выдумка дабром не скончыцца. – Цярпі, Грышка, карчма блізка, – развясельваў яго Тукала. – І не люблю я ў такі вясёлы, радасны дзень, каб чалавек стагнаў, нібы ў яго нясцерпна баліць зуб (Я. Колас. На ростанях). – Рапановіч, с. 58: Цярпі, Грышка, збавенне блізка. Цярпі, Зося, так прыйшлося! Гаворыцца, часцей жартаўліва ці іранічна, таму або пра таго, хто мусіць мірыцца з чымсьці, зносіць якія-н. непрыемнасці. Свякроў пытаецца: – І па колькі прапанавала [класная кіраўніца] скінуцца? – Па дзесяць тысяч. – Вытрымае ваш сямейны бюджэт. Цярпі, Зося, так прыйшлося! Сынок жа твой у адной з лепшых школ сталіцы (Настаўн. газ. 2001, 3 сак.). – Падвязе [сын-трактарыст] каму што, соткі пабарануе ці абарэ – плацяць гарэлкай. Яму радасць, а матцы – гора. Ды што зробіш: цярпі, Зося, так прыйшлося. – Вас Зосяй зваць? – Ды не! – засмяялася жанчына. – Я Мар'я. А пра Зосю гэта ў нас прыслоўе такое (Ф. Сіўко. Трое). – Параўн. у Прыказках (кн. 2, с. 199): Танцуй, Зося, як прыйшлося. Цярпі, казак, атаманам будзеш. Будзь цярплівы і дачакаешся чаго-н. лепшага. Кажуць, часам жартаўліва, таму, хто скардзіцца на цяжкасці, боль і пад. Сін.: Цярпі, Грышка, карчма блізка. [Перагуд:] Але мне хацелася паслухаць вас і... пабачыць. [Наталля:] Ах, вось што!.. Я гэтага не ведала, а то раней бы прыйшла. [Перагуд:] Здзекуйцеся, я ўсё сцярплю. [Наталля:] Цярпі, казак, атаманам будзеш (К. Крапіва. Проба агнём). [Федзя:] Ты абараняеш мяне, Ядзя, але я сцярплю лепей. [Жыгліцкая:] Цярпі, казак, атаманам будзеш (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі). – Табе не страшна тое, аб чым я расказваю? – Трошкі страшна, дзядуля, але я пацярплю. – Ну што ж, цярпі, казак, – атаманам будзеш... (М. Ткачоў. Вялікая сям'я). Бацька паклаў мне на плячо сваю вялікую, цяжкую руку. Падбадзёрыў: – Цярпі, казак, атаманам будзеш! Слухайся толькі Макара Апалінаравіча (Б. Сачанка. З новай кнігі). * – Зноў не спаць... – Нічога не зробіш, прыйдзецца, – усміхнуўся Бардзін, падбадзёрваючы: – Трымайся, казак, атаманам будзеш! (І. Гурскі. Вецер веку). Як кажуць, цярпі, казак, атаманам станеш. Рана хоць і марудна, а ўсё ж гаілася, і настаў дзень, калі Яворскі расстаўся з павязкай на назе (А. Марціновіч. Цень крумкачовага крыла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

маря, сямя
9 👁
 ◀  / 696  ▶