ÖЦяжка злавіць (знайсці, адшукаць) чорную кошку ў цёмным пакоі, асабліва калі яе там няма. Функц. не зам. Пра немагчымасць знайсці, выявіць што-н. там, дзе яго няма. Ужываецца як іранічны аргумент супраць нерэальных сцвярджэнняў. [Запіс з дзённікаў П. Панчанкі «Думаю, думаю...»:] «Цяжка злавіць чорную кошку ў цёмным пакоі, асабліва калі там яе няма». У памянёнай рэпліцы Куторгі нават і пад мікраскопам нельга заўважыць ніякіх намёкаў ні на сімвалы, ні на колеры «нашага гістарычнага сцяга». Чаго няма, таго няма. Або, як кажуць кітайцы: цяжка знайсці чорную кошку ў цёмным пакоі, асабліва калі яе там няма (І. Лепешаў. Дазнанні). Даў бы аўтар хоць якое-небудзь маленькае пацвярджэнне ці хаця б намёк на яго... Але адкуль яго возьмеш, калі не было такога. Праўду кажуць кітайцы: цяжка знайсці чорную кошку ў цёмным пакоі, асабліва калі яе там няма (Настаўн. газ. 2000, 27 верас.). Значыць, заставалася адно: моўчкі лапаціць паперы ў надзеі, што можна будзе напаткаць патрэбную паперчыну проста выпадкова. Па сутнасці, у стозе сена трэба было шукаць іголку. Брусевіч усміхнуўся: «Цяжка адшукаць у цёмным пакоі кошку, асабліва калі яе там няма». Так, той чорнай кошкі, якую шукаў зараз маёр, магло і не быць (Б. Беляжэнка. Таямнічы веласіпедыст). *Вось такім чынам – спакойна і разважліва трэба тлумачыць падобныя пытанні людзям, а не спрабаваць распальваць несвядомыя інстынкты, не шукаць чорнага ката ў цёмным пакоі, дзе яго няма (Крыніца. 1997. № 3). – Калька з кітайскай мовы. Аўтар афарызма – кітайскі мысляр Канфуцый (551–479 гг. да н. э.). Цянькі адбіраюць дзянькі. Язда нацянькі, напрасткі заканчваецца нялепшымі вынікамі. – Едзем! – пазваў Павал. – Я думаю, на аб'езд, Лукаш? – выгукнуў той, што меў справу з Рыгорам. – А ліха яго ведае! Давай нацянькі! – Цянькі адбіраюць дзянькі! (Ц. Гартны. Сокі цаліны). * Чаго мяне няшчасце пагнала па гэтай дарозе? У народзе ж нездарма кажуць: «Пойдзеш нацянькі – згубіш дзянькі» (П. Місько. Браканьеры). «Едзьце проста да самага моста, а там па левай руцэ пасёлак будзе. Ад Петрыкава проста аж да Славінска. Простая дарога...» Напрасткі пагубляеш дзянькі (Ф. Янкоўскі. З нялёгкіх дарог). – Янкоўскі, с. 104: Цянькі зводзяць дзянькі. Цярпі, Грышка, карчма блізка. Будзь цярплівы і дачакаешся чаго-н. лепшага. Кажуць, часцей жартаўліва, таму, хто скар
Дадатковыя словы
абезд
7 👁