Öглыбінёю думкі і падыходам да справы: ціхая свіння глыбокі корань рые (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). * [Сарока:] Ці не трэба ачышчацца ад такіх, як Асмалоўскія, якія перашкаджаюць працаваць... [Іваноўскі:] І ад Сіліна, качагара, які хоць і ціхі, але глыбока яму капае (І. Гурскі. Качагары). Рагочуць досціпы старыя, што ціхі лыч глыбока рые (Р. Барадулін. Пра ціхасць). – Прыказкі, кн. 2, с. 325: Ціхая свіння глыбока капае; Ціхая свіння глыбокі корань рые. Ціхая свіння глыбокі корань рые. Гл. Ціхая свіння глыбока рые (капае). Ці хто родзіцца, ці ўмірае, поп нікога не мінае. Пра неабходнасць плаціць папу і пры хрышчэнні, і пры пахаванні, і ў іншых выпадках. Мы вось і святкуем забітых грабежнікаў ды плацім за гэта даніну жывому грабежніку – папу, бо вядома – ці хто родзіцца, ці памірае, поп нікога не мінае – падай госпадзі! (К. Крапіва. Мядзведзічы). – Янкоўскі, с. 53: Ці хто родзіцца, ці ўмірае, поп нікога не мінае. Цішэй едзеш – далей будзеш. 1. Умераная, непаспешлівая, цішэйшая язда на машыне, кані больш надзейная і бяспечная. Я трымаў хуткасць кіламетраў пяцьдзесят, а то і сорак. Цішэй едзеш – далей будзеш. (П. Місько. Браканьеры). – А ці нельга хутчэй, га? А то я, чаго добрага, і на поезд спазнюся. – Нельга, – не пазіраючы на Андрэя, флегматычна адказаў шафёр. – Вы ж ведаеце – цішэй едзеш – далей будзеш. Асабліва ў нас у Маскве (Я. Васілёнак. Першы стрэчны). Войска рушыла наперад, адна чарапаха не спяшалася. – Чаго адстаеш? – спытаў, абганяючы яе, калючы вожык. – Цішэй едзеш – далей будзеш! – флегматычна адказала чарапаха (П. Саковіч. Байкі ў прозе). Ехалі на дзвюх падводах. Хведар вёз «маладых»... – Цішэй едзеш – далей будзеш, Федзенька, – сказала яму «маладая». – Не спяшайцеся, дзядзьку! – падтрымаў жонку Лявон (У. Гніламёдаў. Вяртанне). 2. Чым менш паспешлівасці ў якой-н. справе, тым лепш. Кажуць у апраўданне асцярожных, але мэтанакіраваных дзеянняў. [Бондар:] Яго [Анішчука] погляд: «Цішэй едзеш, далей будзеш». Гэты погляд стары. Мы цяпер не тыя людзі, што былі раней, мы навучыліся рабіць хутка і добра (І. Гурскі. Хлеб). Не ў яго гады кідацца ў гэты пякельны вір, у якім так лёгка страціць галаву. Ён [Крамер], калі і малады быў, не кідаўся. Залатое правіла: цішэй едзеш – далей будзеш (І. Навуменка. Сасна пры дарозе). Вопыту
8 👁