Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Õ* Спі, шаноўная пані Сарачынская, разам з усім тваім пышным дваром! А хто спіць, той не грашыць і салодкія сны сніць (З. Бядуля. Сярэбраная табакерка). – Федароўскі, с. 296: Хто спіць, той не грашыць. Хто старое ўспомніць (успамяне, памяне), таму вока вон. Кажуць, калі не хочуць успамінаць мінулых крыўд, непрыемнасцей і пад. [Жыгалка:] Памятаеце, палкоўнік... [Беразоўскі:] Хто старое ўспомніць... (І. Гурскі. Новы горад). Пакінем крыўды. Хто старое ўспамяне, таму вока вон. Кожны чалавек памыляецца, я таксама (Т. Хадкевіч. Даль палявая). Я рахунак крыўды не вяду. Да таго ж лічу, народная прыказка вельмі мудрая: «Хто старое памяне...» (І. Шамякін. Не верце цішыні). Хто старое памяне, таму распёкшы палец ды ў вока. Яна не памінала пра старое, не раўняла старое «вільготнае жыццё» з новым жабрацкім і часта паўтарала: «Хто старое памяне, таму, распёкшы палец, ды ў вока!» (А. Мрый. Працоўны дзень савецкага лекара). * – Ні стопкі, ні гуменца. Пуста. Усё забраў Данік... – Каторы Данік? – Не малады ды хворы, а стары, Васіль... – Хто старое спамяне, таму асцюк у вока, – сказаў Петрык (А. Алешка. Крумкачоў гай). [Кульбакоў:] Нам усё адно: што паляк, што саветы, што немец, га?.. Не час сварыцца, Сямён!.. Не час. Хто старое ўспомніць, таму зуб вон! [Сямён:] Я ўсё помню. Цягнулі разам, а сеў адзін.. (Г. Марчук. Пеўчыя сорак першага года). – Насовіч, с. 177: Хто старое памянець, таму распёкшы палец ды ў вока. Хто топіцца, той за брытву хопіцца. Гл. Калі (як) топішся, дык (то) за брытву хопішся. Хто ў боб, а хто ў гарох а хто (ты) у сачыўку. Адзін гаворыць пра адно, а другі, не зразумеўшы, пра іншае. Кажуць з незадавальненнем пры непаразуменні паміж суразмоўнікамі. Сін.: Поп сваё, а чорт сваё; Ты яму «стрыжана», а ён табе «голена»; Я яму пра плот, а ён пра азярод; Я яму пра Фаму, а ён мне пра Ярому. [Цёця Каця:] Нашто вам, маладой дзяўчыне, гэтыя старыя косці спатрэбіліся? [Вера:] Косці ў яго старыя, але душа маладая. [Цёця Каця:] Хто ў боб, хто ў гарох. Я пра тыя косці, што ў шафах. [Вера:] А я думала, пра Аляксандра Пятровіча (К. Крапіва. Хто смяецца апошнім). – Дурная, – не стрымаўся і Грэчка. – Хто ў боб, а хто ў гарох... Хіба ты не ведаеш, што ідзе вайна? (Р. Няхай. Сарочы лес). – А ты глянь на сябе. Якавою ты стала. – Тата, ці ж ты не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 696  ▶