ÕХто сее (пасее) вецер, той пажне буру. Функц. не зам. Таго, хто распачынае бойку, напад і пад., чакае жорсткая адплата, кара. Гора таму, хто адважыцца пайсці на нас, яму будзе зламана галава. Не дарма ў нашым народзе кажуць: «Хто пасее вецер, той пажне буру» (І. Гурскі. У агні). * Бура ўсходзіцца, завея, згіне гэта пыха, бо хто зло-няпраўду сее, пажынае ліха (Я. Колас. Сымон-музыка). Толькі ён, вораг той, ад сябе не адхіліць удар: хто агонь той пасеяў – смяротны пажне тут пажар... (А. Куляшоў. Грозная пушча). Уведаўшы здраду аднойчы, уведаўшы цану і вагу срэбранікаў, яны [выхрысты] гатовы былі прадаваць усюды і заўсёды, перахрышчвацца на кожным кроку, пакланяцца і маліцца кожнаму новаму павеву ветру, спапяляючы ўсё вакол сябе і ў сабе, сеючы вецер і попел, пажынаючы буру ў адказ на сваё маленне: «пусть сильнее грянет буря» (В. Казько. Выратуй і памілуй нас, чорны бусел). – Паходзіць з Бібліі: «Паколькі яны сеялі вецер, то і пажнуць буру» (Кніга прарока Асіі, 8, 7). – Прыказкі, кн. 2, с. 560: Хто пасее вецер, той пажне буру. Хто сказаў, што лапці ваду прапускаюць? Іранічна гавораць таму, хто не паверыў у сказанае суразмоўнікам. Як знайсці новыя таленты? Дзе яны?.. Ну, вядома ж, у Мазыры, ну, вядома ж, у Святланы Стацэнкі, апантанай, таленавітай бландзінкі. І гэтая «гожасць» – яе прыгажуня-гарэза Ксюша. Памаўчыце нядобразычліўцы, хто сказаў, што лапці ваду прапускаюць? Ксюша так запяе, што ўвесь свет пачуе, так падскочыць і падорыкне, што ўсім захочацца пусціцца ў скокі (В. Шырко. Палесся дзіўнае дзіця). Не можа быць, каб лапці ваду прапускалі. У новым рамане Віктара Казько палескае: «Хто сказаў, што лапці ваду прапускаюць?». Гэта ў мяне запісана ў канцы васьмідзесятых. А яшчэ ў ранейшым блакноце – наша, з Міршчыны, таксама ж вясёлае: «Не можа быць, каб лапці ваду прапускалі!..» (Я. Брыль. Леташняе). Хто спіць, дык той не грашыць (не грэшыць). Гаворыцца, часта жартаўліва, пра таго, хто спіць або збіраецца спаць. [Данілка:] Ну, але мне спаць хочацца!.. Пойдзем, малыя! Хто спіць, той не грашыць (Я. Купала. Раскіданае гняздо). Яшчэ б тут можна байкаю пацешыць, ды не хачу трывожыць «праведнікаў» сноў я. Не буду – спіце на здароўе! «Хто спіць, дык той не грэшыць» (К. Крапіва. Угоднікі-маўчальнікі). [Ядзька:] Вы сягоння доўга спалі... [Костусь:] Хто спіць, той не грашыць (Ф. Аляхновіч. Няскончаная драма
Дадатковыя словы
падбрыкне
28 👁