Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Õрэй бачыць. – Ой, і з твару харошы [арыштант]. – Харошага ты, Магдалена, не прамінеш. – Хто пра бяду, а яна ўсё пра гавяду, – сплюнула і адышлася ад купкі маладзіц пажылая кабета (В. Адамчык. Падарожжа на Буцафале). Хто прамікуе (прастуе), той дома не начуе. Гаворыцца з неадабрэннем пра таго ці таму, хто хоча ісці або ехаць куды-н. напрамкі, напрасткі. Сін.: Крывая дарога з простай смяецца; Напрасткі адна варона лятае, затое ніколі дома не бывае; Пойдзеш нацянькі – праходзіш тры дзянькі. Ад мехдвара калгаса «Верны шлях» да ЦК нацянькі роўна 12 км, вымерана ўсімі спідометрамі калгасных машын. Але 12, гэта калі строга па прамой. А як вядома, прамая дарога не заўсёды верная, хто прамікуе, той дома не начуе. Вось давялося яму выкручваць па аб'ездах, кантрабанднымі патаемнымі сцежкамі абыходзіў пасты ДАІ і міліцыі, каб не трапіць ім на вока, лучыў падабрацца да ЦК з тылу (В. Казько. Выратуй і памілуй нас, чорны бусел). Сцежка выходзіць якраз ля могілак, а яны за вёскай. Хоць і кажуць, хто прастуе, той дома не начуе, але іду шукаць сцежкі (К. Камейша. Паміж кубкам і вуснамі). * Як хто ведае, то сюдою напрасткі блізка. Хто дарогу прастуе, той дома не начуе (Ф. Янкоўскі. З нялёгкіх дарог). – Прыказкі, кн. 1, с. 279: Хто прасцікуе (прастуе), той дома не начуе. Хто прастуе, той дома не начуе. Гл. Хто прамікуе (прастуе), той дома не начуе. Хто пытае, той не блудзіць. Пытаючыся, даведваешся пра ўсё, што трэба. Сін.: Язык да Кіева давядзе. Панас, папаўшы ў незнаёмае месца, пачаў азірацца па баках і скора ўцяміў, як і што: «Эт, язык да Кіева давядзе. Хто пытае, той не блудзіць» (З. Бядуля. Панас на небе). Аб'ехаў я гэта... не пазнаю Красназорак, дый годзе. Гэтак адмяніліся з таго часу, як я колісь праз іх праязджаў. Нават аж папытаўся, бо кажуць жа: «Хто пытае, той не блудзіць» (А. Бабарэка. Як Красназорцы зямлі сцураліся). Цяпер прымайся за работу. А што якое... Не забывайся на мяне. Хто пытае, той не блудзіць (Э. Ярашэвіч. Святло імя твайго). – А чаму вы пытаеце? – Хто пытае, той не блудзіць, – адказаў стары (Я. Курто. Дарога бяжыць насустрач). – Ты не журыся, а выйдзі на шашу ды папытай. – І схаджу. Хто пытае, той не блудзіць (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). – Насовіч, с. 177: Хто пытаець, той не блудзіць; Прыказкі, кн. 1, с. 280: Хто пытае, той не блудзіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абездах, абехаў
24 👁
 ◀  / 696  ▶