Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÕХто плаціць грошы, той заказвае і музыку. Функц. не зам. Пра матэрыяльную і іншую залежнасць падначаленага ад свайго гаспадара, кіраўніка, начальніка і пад. Сін.: На чыім возе едзеш, таму і песню спявай. А каля начальства, тут ужо як заведзена, трэба выбіраць: ці ты з ім заадно і яно лічыць цябе за свайго, ці ты супраць, а гэта значыць – не патрэбен яму. Хто плаціць грошы, той заказвае і музыку. Халуйстваваць ён [Уладзімір] асабліва не халуйстваваў, але пенсію сваю адрабляў (В. Казько. Хроніка дзетдомаўскага саду). * [Каравай:] У каго грошы, той і музыку заказвае. Грошы ў яго [Скаромнага]. Афармляйце дагавор (А. Макаёнак. Таблетку пад язык). У канцы шасцідзесятых былі свае патрабаванні да журналістыкі, газеты ж нашы... іграюць толькі другасную ролю. Урэшце, плаціць той, хто заказвае музыку. У той час трэба было захапляцца дасягненнямі, і я не абмінуў агульнай завядзёнкі (М. Зяньковіч. Вяртанне гонару). – Недакладная калька з англійскай мовы: He who pays the piper should (may) call the tune – Хто плаціць дудару, той і называе мелодыю. – Ліцвінка, с. 12: Музыку заказвае той, хто плаціць. Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць. Кажуць пра таго ці таму, хто са спазненнем прыходзіць куды-н. Сін.: Апошняму парасяці цыцка пад хвастом (у 1 знач.). Каб хаця не спазніцца, бо яны гатовы без мяне і баль увесь скончыць. Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць (М. Зарэцкі. Ная). – О, ранняя птушка... – Я ўздрыгнуў ад дзядзькавага голасу. – Гэта добра. Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць (П. Місько. Сваяк). – Чаму спазніліся? Справаздачу на стол! – У добрых людзей штрафную за гэта даюць. – Хто позна ходзіць – сам сабе шкодзіць (У. Карпаў. Нямігі крывавыя берагі). Познішся, вызвалены брат, а народ кажа: «Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць». Вось і ты, Міхась, ледзь не нашкодзіў сам сабе (М. Машара. Старонкі летапісу). – Насовіч, с. 177: Хто позна ходзіць, сам сабе шкодзіць; Ляцкі, с. 55: Хто позна прыходзе, сам сабе шкодзе; Прыказкі, кн. 1, с. 176: Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць. Хто пра бяду, а яна (ён) усё пра гавяду. Кажуць з неадабрэннем пра таго, у каго наўме заўсёды адно і тое ж [Гавяда – абласное слова са значэннем карова']. Сін.: Каму што, а Базылю аладкі; Каму што, а вераб'ю мякіна; Каму што, а лысаму грэбень; Каму што, а папу кадзіла; Каму што, а пеўню бойка; Каму што, а свінні месіва; Каму што, а чорту балота; Ліса спіць і ку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабю
5 👁
 ◀  / 696  ▶