Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Õ– Прыказкі, кн. 2, с. 453: Як не ўтрымаўся за грыву, дык і на хвасце не ўдзяржышся. Хто нічога не робіць, той не памыляецца. Функц. не зам. Кажуць у апраўданне дапушчаных ці мажлівых памылак пры рабоце. Хто нічога не робіць, той не памыляецца. Важна не настойваць на памылках, а іх выпраўляць (І. Гурскі. Вецер веку). Справа ў тым, што я будую кватэры. Калі якія непаладкі – гаварыце, пішыце. Хто не робіць, той не памыляецца (М. Пянкрат. Чалавек без твару). Не памыляецца той, хто нічога не робіць. Скажыце, дзе, калі, у якім ладзе вы бачылі абсалютна ўсё ідэальнае? Кажуць жа: рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек – дзе лепей. Не памыляецца той, хто нічога не робіць (І. Капыловіч. Сорак цумаўскіх прыступак). – Прыказкі, кн. 1, с. 169: Той не памыляецца, хто нічога не робіць. Хто новага не бачыў, той старому рад. Функц. не зам. Пра чыё-н. нежаданне мяняць прывычнае ў жыцці на новае. Некаторыя пачалі вагацца. Дзіва: хто новага не бачыў, той старому рад (І. Гурскі. Вецер веку). – Насовіч, с. 177: Хто новага не відаў, той і старому рад; Федароўскі, с. 290: Хто не бачыў новага, той старому рад. Хто пад'еўшы не аддыша, таго бог за свінню запіша. Гл. Хто па ядзе (пад'еўшы) не аддыша, таго бог за свінню запіша. Хто пад кім яму капае, часта сам у яе ўпадае. Гл. Не капай другому яму, сам у яе ўвалішся. Хто палку ўзяў, той і капрал. У каго сіла, у таго і ўлада, той і распараджаецца. – Каго выберам за старшыню? Я раю выбраць Нічыпара Янкаўца. – Хто палку ўзяў, той і капрал, – адгукнуўся Нічыпар (Я. Колас. На ростанях). Лес належаў князю Патаржыцкаму, які, дарэчы, ніколі тут і не жыў. А прыбыткі яму ішлі. Тады былі такія парадкі: хто палку ўзяў, той і капрал... (І. Гурскі. Адвечная песня). Хто палюе і рыбачыць, той хлеба не бачыць. Кажуць непахвальна пра таго, хто захапляецца паляўніцтвам ці рыбнай лоўляй на шкоду асноўнаму занятку. Сін.: Хто рыбу вудзіць, той гаспадаром не будзець. Муж пастаянна на рацэ. Жыў ён бедна. Нездарма ў Прусцы кажуць: хто палюе і рыбачыць – той хлеба не бачыць (У. Гніламёдаў. Уліс з Прускі). – Федароўскі, с. 214: Хто палюе і рыбачыць, то хлеб рэдка бачыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падеўшы
12 👁
 ◀  / 696  ▶