Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Õ– Паходзіць з Бібліі: «Калі хто не хоча працаваць, той і не еш» (Пасланне апостала Паўла да фесаланійцаў, 3, 10). – БРС, т. 2, с. 282: Хто не працуе, той не есць. Хто не робіць, той не есць. Гл. Хто не працуе (не робіць), той не есць. Хто не рызыкуе, той не мае (не жыве). Гаворыцца як апраўданне рызыкі з надзеяй на шчаслівы канец. Сін.: Хто не рызыкуе, той не п'е шампанскага. Вось ён [начальнік] і выклікае: «Антаніна Яфімаўна, зайдзіце». Нібы па справе. Ну, і робім сваю справу. Тут асаблівы смак ёсць: у любую хвіліну ў дзверы пастукаць могуць. Рызыка! Але, як кажуць, хто не рызыкуе, той не жыве (В. Кадзетава. Рэлікт). [Патыліца:] І яшчэ адно. Аладкі па-пінску: кіля мукі, замешанай на конскім казляку з дабаўленнем мачы маладога пеўня. [Абдула:] Першы раз чую. Вельмі арыгінальна. [Патыліца:] Хто не рызыкуе, той не мае (Г. Марчук. Новыя прыгоды Несцеркі). * Брыдка было браць [у маці апошняе цэлае яйцо], але ж гадалася, што пашанцуе нарэшце і можна будзе адгуляцца. Недарма ж бо кажуць: хто не рыскуе, той не зыскуе. Дык на табе! Прабіў у першай бойцы [яйцо] (Я. Лёсік. Па-валачобнаму). – Федароўскі, с. 268: Хто не рызыкуе, той не траціць (не мае). Хто не рызыкуе, той не п'е шампанскага. Гаворыцца, часам жартаўліва, перад прыняццем якога-н. рызыкоўнага рашэння з надзеяй на шчаслівы канец. Сін.: Хто не рызыкуе, той не мае. – Мне бедаваць няма чаго. А ты будзь асцярожнай. Хоць і малы, як ты кажаш, начальнік, а наламаць дроў можа. І нервы папсуе... – Так, можа... Ну, але хто не рызыкуе, той не п'е шампанскага (Л. Левановіч. Ларыса, або Прыгоды аўтамабіліста). Знайшоўся пакупнік [брыльянта]. І падводнік да яго прыглядаўся, і зэк не зводзіў вачэй. Быццам паважны, спакойны, вочы не бегаюць, усміхаецца. «Эх, было не было! Хто не рызыкуе, той не п'е шампанскага!» (В. Шырко. Справа пра чорныя брыльянты). – А зараз чым займаешся? Давай папрацуем разам... – Валянцін, не хачу рызыкаваць, хадзіць па лязе... – «Хто не рызыкуе, той не п'е шампанскага!» Ты ж ведаеш, самы вялікі прыбытак даюць рызыкоўныя аперацыі (А. Дзялендзік. Эскулап і Фея). Хто не ўтрымаўся за грыву, таму і хвост не паможа. Пра непазбежнасць канца якіх-н. дзеянняў, спраў, учынкаў. – Глупства ўсё гэта, таварышы, – сказаў Кастусь, – будзем працягваць работу. Варожыя штучкі. Хто не ўтрымаўся за грыву – таму і хвост не паможа (Я. Брыль. У Забалоцці днее
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 696  ▶