Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Õючы развітвацца са сваім змрочным мінулым. Праўду кажуць: хто не бачыў новага, той і старому рады (В. Гроднікаў. Асцярожна: «пятая калона»!). – Насовіч, с. 177: Хто новага не відаў, той і старому рад. Хто не курыць і не п'е, той здаровенькі (-м) памрэ. Жартаўлівы адказ таму, хто асуджае каго-н. за курэнне ці п'янку. Я хацеў узяць ягоную атруту і кінуць у вядро, аднак той, зразумеўшы, у апошні момант руку з цыгарэтай адхіліў. – Хто не курыць і не п'е, той здаровенькім памрэ, – са смехам прадказаў мне лёс Пятро (В. Шабалтас. Душагуб). То ў той, то ў гэтай хаце бразне дзвярыма. Можа, у той чарку нальюць, а ў гэтай цыгарку «стральне»? Знойдзе, патопчацца ў парозе, паныгае, пакруціць носам, памыргае вачыма і зноў дзвярыма «бразь». А недзе ў хаце і паўшчуваюць: «Да чаго дажыўся, дапіўся, дакурыўся!..» А ён ім сваёй частушкай: «Хто не курыць і не п'ець, той здаровенькі памрэць». І жыве яшчэ, курылка (К. Камейша. Паміж кубкам і вуснамі). – Я не п'ю. – Во шчаслівы чалавек! – сказала цётка Дуся. – Што вы, Уладзіслаў Іванавіч! Малады вучоны! – А хто з вучоных не п'е? Навука закісне. – Хто не курыць і не п'е, той здаровенькі памрэ, – выгукнуў маўклівы Гвоздзік, што ажыў ад набліжэння выпіўкі (І. Шамякін. Сатанінскі тур). Хто не нараджаецца, той не памірае. Пра непазбежнасць смерці. Данілу Пятровічу чамусьці прыйшла ў галаву думка аб смерці, і ён ніяк не мог адкараскацца. «Што ж, хто не нараджаецца, той не памірае, – падумаў ён. – Аднак калі прыйдзе кірпаносая, дык каб на роднай зямлі» (І. Гурскі. Чужы хлеб). – Прыказкі, кн. 2, с. 411: Хто не нарадзіўся, той уміраць не будзе. Хто не працуе (не робіць), той не есць. Функц. не зам. Пра недапушчальнасць дармаедства, паразітавання. [Каваль:] А жыць з чаго будзеш? [Фрося:] На бабчыны грошы. [Каваль:] Ты што, жартуеш, каб я, рабочы, ды на гэткі спосаб. О не!.. Так няможна, ты ведаеш – ёсць такі закон: хто не працуе – той не есць (У. Галубок. Ветрагоны). – Ну што, малеча, цяжка цягнуць такое на гарбе? – прамовіў Жук, заўважыўшы Мурашку. – А мы працуем на сябе. – Ды чуў... Пра гэта ўсюды трубяць. Павага, слава, чэсць. – Хто не працуе, той не есць (К. Крапіва. Мурашка і Жук). – Працаваць мы прывыклі. Без гэтага не пражывеш... – Гэта правільна, – пацвердзіў Мікалай Іванавіч. – Хто не робіць, той не есць (Р. Няхай. Гудкі абуджаюць вясну
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пець, пянку
12 👁
 ◀  / 696  ▶