Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Õнасць Аснача: «Усе моўчкі стаялі, спалоханыя. Усе ўзіраліся ў недалужна-паніклае панскае цела. І дзіўна, што ні ў каго не мігнула ў гэты жудасны момант думка асуджэння. Быццам усе згодны былі з Асначом, быццам кожны разважаў сваім простым, нямудрым розумам: – Яму трэ было гэтак зрабіць...» Як сказана: хто мае вушы, пачуе. Тут не толькі абзац ці радок, але кожнае слоўка крычыць пра «пазіцыю пісьменніка» (Беларуская мова і літаратура. 2008. № 11). – Паўкалька з царкоўнаславянскай мовы. Паходзіць з Бібліі: «Хто мае вушы слухаць, няхай пачуе» (Матфей, 11, 15). Хто мае грошы, той і харошы. [Параска:] Паглядзі на сябе... Маеш кут, сыты, чаго табе яшчэ? Якога ражна не хапае?.. Патрэбны табе грошы! [Кукса:] Гы-гы, прыдадуцца... Той і харошы, хто мае грошы (М. Ільінскі. Лес цёмны). * – На маёй памяці, зусім нядаўна вы ставілі новую хату, а нашу хату мой тата ставіў яшчэ тады, калі мяне і на свеце не было. Калі ўсё ж такі ваша хата так хутка заняпала, дык за чым жа астаноўка? Хіба ў Рубяжы майстроў не хапае? – Ды не, рыбачка! У каго грошы, для таго і майстар харошы. Я ўсё пытаюся, калі мы заможнымі станем? (У. Дубоўка. Ганна Алелька). – Федароўскі, с. 116: Хто мае грошы, той добры і харошы; Прыказкі, кн. 1, с. 474: У каго грошы, той і харошы. Хто мае дочкі, той ходзіць без сарочкі. Гаворыцца як намёк на пасаг, які бацькі давалі дочкам, калі яны выходзілі замуж. Пачаў [Сцяпан] прасіцца ў парабкі... – Былі б у мяне дочкі дарослыя, у прымакі ўзяў бы... Парабкаў не нам трымаць... Хто мае дочкі – той ходзіць без сарочкі, – адказаў Дамінік Ануфрыевіч (З. Бандарына. Ой, рана на Івана). – Прыказкі, кн. 2, с. 89: У каго (хто мае) дочкі, той ходзіць без сарочкі. Хто мае тавар, той купцам рад. Кажуць бацькі свату, які завітаў да іх у дом. [Андрэй (прыйшоў як сват):] А калі будзеце рады купцам, дык сяду. [Янка:] Ды ўжо ж, хто мае тавар, той і купцам рад. Што да цаны, то не зойдземся, – дык ласкава просім (А. Каганец. Модны шляхцюк). Хто мажа, той і едзе. Хто дае хабар ці іншым чынам умее падлагодзіцца, той і дабіваецца поспеху. Сін.: Чырвонае – белае ўсё перадзелае. Уся справа, браце, у грашах. Падсунуў ціхенька і – ша! Ды не дражні суседзяў. (Хто мажа, той і едзе!) Ты дай мне веры – праз месяц будзеш у кватэры (М. Скрыпка. Падмазаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 696  ▶