ÕМяняем? – Згода, – адказаў Яўхім. – Адно глядзі, не падашукайся. Хто мяняе, у таго хамут гуляе, – пажартаваў ён (Я. Лёсік. Па-валачобнаму). [Якім] любіў яшчэ гандляваць коньмі. Гэта пра яго мой дзед казаў: «Хто коней мяняе, у таго хамут гуляе» (М. Танк. Лісткі календара). – Мяняеш? – прыставаў цыган. – Хто мяняе, у таго хамут гуляе, – яшчэ раз акінуўшы вачыма цыганову клячу, у якой ходырам хадзілі бакі, адказаў селянін (І. Гурскі. Вецер веку). * [Навум:] Не перабірай [жаніхоў], бо знаеш прыказку: хто перабірае чы часта мяняе, у таго заўсёды хамут гуляе (В. ДунінМарцінкевіч. Сялянка). – Насовіч, с. 176: Хто коней мяняець, у таго хамут гуляець; Прыказкі, кн. 1, с. 465: Хто мяняе, таго хамут гуляе; Хто часта коней мяняе, у таго хамут гуляе. Хто лепшага не мае, таму і гэта добра. Кажуць, калі чалавек згодны з тым, што ёсць, не прэтэндуе на лепшае. Тая ж самая рэч ці тое ж самае становішча могуць быць і дабром, і недабром: гэта залежыць ад таго, якую ступень дабра ў дадзеным кірунку чалавек мае. Прыказкай гэта выказваецца проста: хто лепшага не мае, таму і гэта добра (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). – Прыказкі, кн. 1, с. 412: Хто лепшага не мае, таму і гэта добра. Хто любіць папа, хто пападдзю, хто папову дачку. У кожнага чалавека свае густы, звычкі, погляды. Незразумела толькі, чаму Глуздакоў даражыць гэтымі крэсламі: ці то ад беражлівасці, ці то душэўная прыхільнасць і прывычка да гэтай мэблі бяруць сваё, а можа, сталы густ яго проста адмаўляе новыя формы новай мэблі... Не будзем хаяць за гэта Глуздакова: хто любіць папа, хто пападдзю, хто папову дачку (А. Макаёнак. Лявоніха на арбіце). * – А якая яна, гэта Аксана, прыгожая? – Як на чый густ... – А ўсё ж такі? – не адступаўся Лабановіч. Янка адказаў усё ў тым жа тоне: – Каму падабаецца поп, каму пападдзя, а каму папова дачка. – А каму ўраднікава, – падражніў Янку Лабановіч (Я. Колас. На ростанях). Хто правы з іх [ювелір ці мастак] – я не суддзя: каму па густу поп, каму і пападдзя... (Э. Валасевіч. Густы). – Насовіч, с. 176: Хто любіць папа, а хто пападдзю, а я, дурачок, люблю паповых дачок; Прыказкі, кн. 1, с. 335: Хто любіць папа, а хто пападдзю. Хто мае вушы, пачуе. Кніжн. Гаворыцца як пабуджэнне да лепшага ўразумення сказанага перад гэтым. Вось як піша М. Зарэцкі пра рэакцыю сведак на вар'яцтва і дзікую бесчалавеч
Дадатковыя словы
варяцтва
9 👁