ÕХрэн за рэдзьку не саладзейшы. Хто-н. ці што-н. не лепшы (не лепшае), чым той (тое), з кім (чым) параўноўваюць. – Табе не падабаецца слова «будучыня», вазьмі – «вечнасць». – Во-во! Будучыня... Вечнасць... Хрэн за рэдзьку не саладзейшы... (Т. Бондар. Ахвяры). Следства скончылася. Цэлы тыдзень Эдзіка нікуды не выклікалі. А потым перавялі ў турму на Урыцкага. Хрэн за рэдзьку не саладзейшы, як кажуць. На Урыцкага не білі і не дапытвалі, але былі там свае «ўцехі»... (А. Майсеня. Вечная мерзлата). Некалі гаварылі: хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар. У нас саўгас, але, як кажуць, хрэн за рэдзьку не саладзейшы. Я асабіста ніколі не краў і цяпер не краду, але не пабягу і заяўляць на злодзея, многія не ад дабра крадуць. За капейку працавалі, здароўя няма, а цяпер як жыць (В. Шырко. Споведзь правінцыяла). * «Уцёк ад адных, а трапіў да другіх... – паныла падумаў Сцяпан. – А гэта значыць, што хрэн горкі, а рэдзька не саладзейшая...» (Г. Далідовіч. Заходнікі). – БРС, т. 2, с. 672: Хрэн за рэдзьку не саладзейшы. Хто ажэніцца, той пераменіцца. Гаворыцца са спадзяваннем, што хто-н., ажаніўшыся, перастане быць легкадумным, ветраным і пад. [Завальня:] Няшчасце чакае паненку Амелію, калі, крый божа, дасць згоду гэтаму ветрагону. Хаця ёсць прыказка: хто ажэніцца, той пераменіцца. [Тамаш:] Не, пане дабрадзею, кажуць людзі, што калі родзіцца жарабя з лысінкай, дык з той самай лысінкай і ваўкі з'ядуць (С. Кавалёў. Звар'яцелы Альберт). – Насовіч, с. 41, 126: Жэніцца, пераменіцца; Пераменіцца, як ажэніцца; Федароўскі, с. 11: Як ажэніцца, то адменіцца. Хто апарыцца на малацэ, той і на ваду дзьмухае. Гл. Апёкшыся на малацэ, і на ваду дзьмеш. Хто арэ, хто барануе, бог усіх параўнуе. Гл. Хто сее (арэ), хто барануе, бог усіх параўнуе. Хто б дзятла пазнаў (ведаў), каб не яго доўгі нос. Кажуць пра таго, хто сам прагаварыўся або яшчэ якім-н. чынам выдаў сябе. [Навум:] Гэ! Дык ваша і па-паньску ўмееш шчабятаць. Эгэ, кумок! Вашая дачка, знаць, паньскага хову. Хто б пазнаў дзятла, што б не яго нос? (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Косцік яшчэ больш разгубіўся, збянтэжыўся (яго ж не цягнулі за язык, навошта было ва ўсім гэтак шчыра прызнавацца? Хто б дзятла ведаў, каб не яго нос?) (Б. Сачанка. Вялікі Лес). * – Такі прыйдзецца, кажа, перавыхоўвацца. – Хто б Дразда пазнаў, каб не яго доўгі нос, – засмяяўся Саўка (І. Гурскі. Вецер веку
Дадатковыя словы
зваряцелы, зядуць
6 👁