Õ– Прыказкі, кн. 2, с. 348: Бессаромнаму плюй у вочы, а ён кажа: дождж ідзе. Хоць сава, абы з другога (чужога) сяла. Гл. Няхай хоць сава, абы з другога (чужога) сяла. Хоць які целяпей, усё ж такі ўдваіх ляпей. Гл. Сякі-такі (хоць які) целяпей, усё ж такі ўдваіх ляпей. Хочаш есці калачы, то (так, дык) не сядзі на пячы. Гаворыцца як павучанне працаваць, а не гультаяваць. Сін.: Без працы не будзеш есці коляцы. Хочаш есці калачы, то не сядзі на пячы (эпіграф да раздзела ў аповесці У. Ліпскага «Я: Праўдзівы аповед пра твой і мой радавод»). – Чым займацца? – Як чым? Хочаш есці калачы, не сядзі, брат, на пячы. Авалодвай рамяством (І. Макаловіч. Версія капітана Барташа). – Прыказкі, кн. 1, с. 166: Хочаш есці калачы, так не сядзі на пячы. Хочаш жыць – умей круціцца. Пра неабходнасць быць у жыцці выкрутлівым, энергічным, спрытным, лоўкім, хітрым. Тут, у Высокім, я нічога не купляю, там бяру і масла, і малако, і смятану, і мяса – там яно ўсё танней... Хочаш жыць – умей круціцца. От і круцімся... (ЛіМ. 2000, 22 снеж.). [Маёр Козлікаў:] Вам смешна, што начальнік медвыцвярэзніка маёр Козлікаў у мундзіры, пры пагонах гоніць самагонку?! Эх, людзі, людзі! Усе мы людзі! Усе мы чалавекі!.. Хочаш жыць – умей круціцца! (У. Сауліч. Сабака з залатым зубам). – Даю тры [рублі], а вернеш з працэнтамі – пяць.. Хочаш жыць, умей круціцца (Г. Марчук. Альдона, Анэта, Анфіса). Хочаш многа знаць, трэба мала спаць. Гаворыцца як парада не быць пасіўным у жыцці. – Аднаму шчасце ракою плыве, а другі ў няшчасці цэлы век жыве. На сонца ўсе роўна глядзім, ды не ўсе роўна бачым. – Хочаш многа знаць, трэба мала спаць, – уставіў салдат на мыліцах (І. Гурскі. Вецер веку). – Рапановіч, с. 301: Хочаш многа знаць, трэба мала спаць. Хочаш убачыць чорта, напаі бабу. Кажуць з асуджэннем пра п'яную жонку, якая ў такім стане паводзіць сябе незвычайна. [Шмонька – Лаўры:] Пайшлі!.. Шухер!.. Додзікі! Ташнілаўка! (Выводзіць за дзверы.) [Аліна Іванаўна – услед:] Лаецца, аж вантробы выварочвае. [Шмонька:] Хочаш убачыць чорта – напаі бабу! (У. Сауліч. Адзін Гаўрыла ў Полацку). – Прыказкі, кн. 2, с. 76: Хочаш убачыць чорта, напаі бабу. Храбрасць гарады бярэ. Гл. Смеласць (храбрасць, адвага) гарады бярэ
Дадатковыя словы
пяную
8 👁