ÕХоць крывое ды гарбатае, абы слаўнае ды багатае. Пра нявесту ці жаніха, калі пры іх выбары перавагу аддаюць багаццю і славутасці. – Пакінь казаць, дзіўная. Цяпер не вельмі глядзяць на красу; грошы давай – вось у чым увесь сэнс. Хоць крывое ды гарбатае, абы слаўнае ды багатае, ці то хлопец, ці дзяўчына, – разважала другая кабета (Ц. Гартны. Сокі цаліны). – Прыказкі, кн. 2, с. 29: Хоць крывое ды гарбатае, але слаўнае ды багатае. Хоць кум, ды сабака. Кажуць, часцей жартаўліва, куму або пра кума, калі той не дагадзіў чым-н. [Навум:] Вось табе на!.. Я яму добра раджу, а ён мяне ж лае. Эй, кум, кум! Знаеш прымаўку: хоць кум, ды сабака (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Прыказкі, кн. 2, с. 110: Хоць кум, ды сабака. Хоць муж (мужык) з лапаць, абы з (за) ім не плакаць. Пра памяркоўныя адносіны жонкі да мужа, калі ён не строгі, не суровы. Жанчына часамі згодна папусціцца фізічнымі якасцямі дзеля дабраты характару свайго чалавека: хоць мужык з лапаць, абы з ім не плакаць (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). * Я то й не пайшла б за другога [замуж], але ж трэба нейк дабываць веку. Хай муж будзе як лапаць, абы за ім не плакаць (П. Місько. Браканьеры). – Насовіч, с. 13: Хоць бы муж быў з лапаць, было б за ім не плакаць; Прыказкі, кн. 2, с. 60: Хоць муж як лапаць, абы за ім не плакаць. Хоць плюй у вочы, а ён кажа (скажа, будзе гаварыць), што дождж ідзе. Праст. Гаворыцца з пагардлівасцю пра бессаромнага ці занадта памяркоўнага або недалёкага, някемлівага чалавека. А к чорту вас, ні ўдзень, ні ўночы ад вас спакою мне нідзе, – хоць ты ім плюй, здаецца, у вочы – усё роўна кажуць: дождж ідзе (К. Крапіва. Няма дурных на небе). – Пусці! – яна вырвалася і пайшла. Ён [Анатоль] дагнаў яе і моўчкі пайшоў побач. «Хоць плюй у вочы, а ён скажа, што гэта дождж», – падумала Жана з агідай (У. Дамашэвіч. Асеннім вечарам). [Раман] заняў кароў і пагнаў. Як нічога не было. Калі яму гаварылі, гігікнуў: гі-гі-гі... Смяяўся, як дзіця. Другі памёр бы са стыда, а гэтаму плюй у вочы, а ён будзе гаварыць, што дождж ідзе (І. Пташнікаў. Алімпіяда). * [Адольф:] А панна Паўлінка ўсё кампліменты мне гавора. [Паўлінка, убок:] Дурню плюнь у вочы, а ён скажа: дождж ідзе! (Я. Купала. Паўлінка
6 👁