Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Õбудзем ураджай. А добры ўраджай – гэта хлеб. А хлеб усяму галава. (П. Кавалёў. Гаспадар). Пра хлеб думалася: тут нешта не тое. Хіба яго так ужо многа ў нас, каб задарам аддаваць? Хлеб – усяму галава. Заўсягды ў поце твару здабываўся, заўсягды цану меў (Я. Пархута. Адзінец). У бядняцкіх хатах даўно не пяклі хлеба, абыходзіліся каржамі і бульбай. Лаўрэн здзекліва пасміхаўся: – Хлеб усяму галава. Прыйдзе вясна – укленчыўшы будзеце жменьку прасіць (А. Ус. За лесам – бярозавы гай). «Хлеб – усяму галаву», – кажа народная мудрасць. І сціплы сняданак, і святочнае застолле не абыходзяцца без хлеба. Ён займае пачэснае месца ў рацыёне кожнага чалавека (Роднае слова. 2009. № 4). – Прыказкі, кн. 1, с. 231: Хлеб – усяму галава; Ліцвінка, с. 95: Хлеб усяму галава (аснова). Хораша ў найме, ды не дай божа мне. Гаворыцца з неадабрэннем ці іроніяй пра работу па найму. Раённы Міжкалгасбуд непадалёку ад нашай вёскі замахнуўся на вялікі кароўнік. А сілы рабочай бракуе. Людзі кажуць: хораша ў найме, ды не дай божа мне. Пацёгся і я ў тыя наймы. А пушчанец з мяне не надта дужы, хілаваты, трэба сказаць. Наляпаюць мне тачку раствору з верхам, піхаю яе па дашчатым насціле і падаю (К. Камейша. Паміж кубкам і вуснамі). – Прыказкі, кн. 1, с. 359: Хораша ў найме, ды не дай божа мне. Хоць гаршком заві (называй), адно (толькі, а) у печ не стаўляй (не стаў). Гаворыцца, калі хто-небудзь не зважае на тое, як яго назвалі ці празвалі. Кулак, кажуць на мяне нашы засцянкоўцы. Чорт вас бяры, кажу: хоць гаршком заві, адно ў печ не стаўляй (К. Крапіва. Мядзведзічы). – Не паліцыянты, а міліцыянты... – Кажы, як хочаш, – зіркнула спадлоб'я Анюта. – Хоць гаршком называй, толькі ў печ не стаў (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). Поп давай мяне сарамаціць, бязбожнікам называць. – Ты, – кажу, – бацюшка, хоць гаршком мяне называй, а ў печ не стаўляй (В. Шырко. Дзед Манюкін не салжэ). Заві (называй) хоць гаршком, толькі ў печ не стаўляй. Стуканок за клічку «Заморыш» зусім не крыўдзіўся, маўляў, заві мяне хоць гаршком, толькі ў печ не стаўляй... (А. Рылько. Стуканок у аблавушцы). – Цудоўнае імя... – А ўвогуле, як даўней гаварылі, называй хоць гаршком, толькі ў печ не стаўляй... (А. Марціновіч. На спадзе лета). Няхай хоць гаршком завуць, абы ў печ не ставілі. Празвалі мяне «вучоным», хоць я лічу сябе невукам. Першыя дні мяне гэта крыўдзіла, а цяпер асвойтаўся, няхай хоць гаршком завуць, абы ў печ не ставілі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

спадлобя
8 👁
 ◀  / 696  ▶