Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Õбы Сцяпан Крыніцкі, – засмяяўся госць (С. Александровіч. На шырокі прастор). Бянігда Іванаўна накрыла стол чыстым абрусам, паставіла перад Валодзем талерку з мёдам, сыр, прынесла шклянкі і збанок малака. – Хлеб на стале – рукі свае. Чым хата багата – тым рада (З. Бандарына. Ой, рана на Івана). * [Марыля:] І не саромейцеся: хлеб і гарэлка на стале, а рукі свае (І. Козел. Папараць-кветка). – Рапановіч, с. 240: Хлеб на стале, рукі свае – адрэж дый з'еш. Хлеб не нявеста, з'есца – другі будзе. Гаворыцца за сталом у часе абеду. Маці наварыць вядзернік крупені – высербаем ураз. Некалькі буханак хлеба змяталі са стала ў абед. «Хлеб – не нявеста, з'есца – другі будзе», – казала маці (С. Лобач. Знайдзі сябе...). Хлеб-соль еш, а праўду рэж. Ужываецца як парада смела гаварыць праўду, не зважаючы ні на што. – А вы – падхалім! Перад дырэктарам спіну згінаеце ў тры пагібелі, а перад намі нос угару... – Правільна, Антось! Хлеб-соль еш, а праўду рэж (І. Гурскі. Качагары). – Хлеб-соль еш, а праўду рэж, – старшыня павярнуўся тварам да Васіля. – Мо хто і спалохаўся, што я ўзяўся за пераробкі... (І. Капыловіч. Асенні гром). Чалавек я, можна сказаць, такі, што, як кажуць, хлеб-соль еш, а праўду рэж, і калі дзе што якое, адным словам, дык я тут жа, на месцы... (М. Тычына. Аперацыя). Усе хочуць, як і я, выдаваць мастацкія ісціны ў апошняй інстанцыі і шчыра радавацца кожнай публікацыі, чарговай кнізе, якіх ніхто не чытае. Ну! Адстаяў права на іранічную ўнікальнасць! Хлеб-соль еш, а праўду рэж. Ды нешта яна сёння мала каго цікавіць (І. Запрудскі. Сапраўды-2). * [Сабковіч:] Што гэта?.. Ты смееш павучаць мяне!.. [Пятрук:] Паночак... Цьфу ты, пропасць! – хацеў сказаць – ясны пане – то ж ведама стара гутарка: хлеб еш, а праўду рэж (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты). Як упёрся [Цімох], дык сваё і сваё: «Бульбіну сухую еш, а праўду ў вочы рэж» (Я. Ермаловіч. У родных мясцінах). Выгадна ці нявыгадна, а знаць праўду ўсё адно трэба. Як у нас кажуць, хлеб, мякіну еш, а праўду ў вочы рэж... (Б. Сачанка. Дарога ў Хатынь). Я чалавек прамы, калі і салгу, то зрэдзь. Хлеб еш, а праўду-матку ў вочы рэж (В. Шырко. Дзед Манюкін не салжэ). – Насовіч, с. 172: Хлеб-соль еш, а праўду рэж; Прыказкі, кн. 2, с. 434: Хлеб-соль еш і праўду рэж. Хлеб усяму галава. Функц. не зам. Хлеб – самае галоўнае, найбольш важнае сярод іншага (ужываецца найчасцей як ацэнка зерневых раслін – жыта, пшаніцы і пад.). Будзе ўгнаенне – мець
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесца, зеш
19 👁
 ◀  / 696  ▶