Õнас казацкімі бізунамі... Хіцер Зміцер, але і Саўка не дурны (І. Гурскі. Вецер веку). «Няхай думае, што ніхто не знайшоў жыта. Няхай думае, што яно тут, пад галлём, ляжыць. Хе-хе, – аж смяяўся ад свае хітрасці Яўхім. – Зміцер хіцер, але і Саўка не дурань... Хе-хе!» (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Магчыма, і спецыяльна Акуліч не спяшаўся даводзіць сваю машыну да ладу, каб ніхто на ёй за час яго адсутнасці не працаваў. Так сказаць, маленькая хітрасць. Хіцер Зміцер, але і Саўка не дурань. Раскусілі яго праўленцы (В. Шырко. Сцяжына да людзей). Хіцёр Зміцёр, ды і Саўка не дурны. [Бруй:] Ад такой работы, ягамосцю, мазоль не сядзе. [Саўка:] Хіцёр Зміцёр, ды і Саўка не дурны (Я. Колас. У пушчах Палесся). Чаго [Кулеба] радуецца, што Лёха з сяброўкамі садзіцца на лаўку падсудных? Ён жа ведае, што іх затрымалі па справе аб забойстве. Хаця стоп, тут далёкі разлік... Хіцёр Зміцёр... (І. Макаловіч. Версія капітана Барташа). * Жыў мужычок, на імя Зміцёр; хоць дурань вялікі, ды мужык хіцёр (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы). Не валяй дурня! Хіцер Зміцер, але і Ванька не дурны. Гані паўтары тысячы на нос – тады і гаварыць можна (В. Блакіт. Вырай). [Вадзім] ведаў напэўна, што гаспадар сена недзе цікуе за ім. «Хіцер Зміцер, але і я не дурань», – нагадаў Вадзім чутыя ад некага словы... (А. Рыбак. Трэба было жыць). – Зноў учора выпіў... Ох, Адаме, Адаме, нічога цябе не бярэ. – А што мяне возьме?.. Хіцер Зміцер, а з Івана дурня робіш. Сам ужо ўрэзаў зранку... (В. Казько. Літары на мармуры). – Ляцкі, с. 53: Хіцер Дзміцер, ды й Саўка не дурак; Прыказкі, кн. 2, с. 318: Хіцёр Міцёр і Саўка не дурак; Зміцер то хіцер, ды і Сава не дурань. Хіцёр Зміцёр, ды і Саўка не дурань. Гл. Хіцер Зміцер, але і Саўка не дурань. Хлеб і вада – маладзецкая яда. Гаворыцца як сцвярджэнне, што гэта не голад, калі пры адсутнасці іншай яды даводзіцца есці толькі хлеб. Кожны меў права, калі быў галодны, адрэзаць кавалак хлеба ды падсілкавацца, запіваючы вадой паводле прыказкі: «Хлеб і вада – маладзецкая яда» (У. Калеснік. Доўг памяці). – Насовіч, с. 172: Хлеб і вада – маладзецкая яда; Прыказкі, кн. 1, с. 233: Хлеб, соль і вада – маладзецкая яда. Хлеб на стале – рукі свае. Кажуць, запрашаючы да пачастунку. [Сцяпан:] Чым хата багата – тым і рада. Хлеб на стале – рукі свае (Я. Купала. Паўлінка). – Чым хата багата – тым і рада. Бярыце, Яначка, бярыце! – «Хлеб на стале – рукі свае», – сказаў
20 👁