Õ* – Ха, адмыўся хоць трохі ад мазуты. – Хвароба аднаго рака красіць... Мо больш за месяц у бальніцы качаўся і дома ўжо з месяц, на бюлецені (П. Місько. Градабой). – Насовіч, с. 171: Хвароба нікога не красіць; Прыказкі, кн. 2, с. 215: Хвароба нікога не красіць. Хвораму і на залатым ложку кепска. Хворага чалавека нішто не радуе. Кажуць, хвораму і на залатым ложку кепска... Я часта згадваю майго сябра Караедава... Прыняў занядбалую гаспадарку, але гадоў праз 5-6 калгас стаў ці не лепшым на Гомельшчыне... Толькі Сяргей Сяргеевіч з кожным маім новым прыездам выглядаў усё горш. Усё часцей даводзілася класціся ў бальніцу. А там і цукровы дыябет адолеў. Не стала Караедава ў 55 (В. Жывіца. Скачок «Багіры»). – Прыказкі, кн. 2, с. 218: Хвораму і на залатым ложку кепска. Хвост выцягнеш – нос увязне, нос выцягнеш – хвост увязне. Ніяк не выходзіць што-н., не ладзіцца то адно, то другое. * – А што ты чуў?.. – Яно, браток, халера яго ведае, заўсёды так: лыч схаваеш – хвост відаць, хвост уцягнуў... – Ды гавары ты, як чалавек! (Я. Брыль. Апошняя сустрэча). – Ліцвінка, с. 62: Хвост выцягнеш – нос увязне, нос выцягнеш – хвост увязне. Хіба чорт здумаў гэтыя залёты: ані ўночы сну, ані ўдзень работы. Гаворыцца звычайна бацькамі жартоўна ці з незадавальненнем пра сына, які з прычыны залётаў і недасыпання не надта ахвочы да работы ўдзень. Вось тут, відаць, дайшло да Марусі, што дачка іхняя напраўды ідзе замуж, не проста на дзень-два да каго ў госці, а, лічы, назаўсёды ідзе з хаты... А мужчыны нічога, не адсоўваліся далёка ад бутэлькі, гаварылі, Пятро пацвельваўся з сына: «Хіба чорт здумаў гэтыя залёты: ані ўночы сну, ані ўдзень работы» (А. Кажадуб. Высока сонейка, высока). – Федароўскі, с. 348: Хіба чорт здумаў гэтыя залёты: ані ўночы сну, ані ўдзень работы. Хітрасцю свет пройдзеш, а назад не вернешся. Гл. Маной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш, а назад не вернешся. Хіцер Зміцер, але (ды) і Саўка не дурань (не дурны). Кажуць пра таго, хто хоча абхітрыць, падмануць каго-н. Яны разлічвалі, відаць, на тваю жаночую даверлівасць. Гэта іх стары метад. Але, як кажуць, хіцер Зміцер, ды і Саўка не дурань (М. Машара. Лукішкі). Прыязджаў да нас нейкі Кастроўскі Зміцер, палохаў
15 👁