Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Õнайдзеш работу; Хата рагата, дзела ў ёй шмат; Лепешаў, с. 105: Лес бес, хата рагата (кажуць у сувязі з будаўніцтвам новай хаты, што яшчэ шмат работы наперадзе). Хацела б душа ў рай, ды грахі не пускаюць. Гл. І рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць. Хацеў бы ў рай, ды грахі не пускаюць. Гл. І рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць. Хвалі дзень вечарам, а дзяўчыну замужам. Нельга меркаваць аб якасцях жонкі па першым уражанні. Сін.: Не хвалі дзень з раніцы, а жонку змоладу. Сваты вярнуліся позна. Лявон з Фёклай цярпліва чакалі... – А як дзяўчына? – нецярпліва запытала Фёкла. – Добрая дзеўка! Але, як кажуць, хвалі дзень вечарам, а дзяўчыну замужам (У. Гніламёдаў. Валошкі на мяжы). –Прыказкі, кн. 2, с. 26: Хвалі дзень вечарам, а дзяўчыну замужам. Хвалі каня пасля дарогі, а пана – як выцягнуў ён ногі. Гаворыцца як нязгода з тым, хто лічыць багатага чалавека добрым. [Першая жанчына:] Вядома, пан жа таксама чалавек. [Другая жанчына:] Павінен і ён сэрца мець. [Бацька:] Хвалі каня пасля дарогі, а пана – як выцягнуў ён ногі (В. Вольскі. Цудоўная дудка). – Прыказкі, кн. 1, с. 308: Хвалі каняку пасля дарогі, а пана – як выцягне ногі; Каня хвалі пасля дарогі, а пана – як выцягнуць за ногі. Хвалілася рэдзька, што з мёдам смачная. Гаворыцца з насмешкай пра таго, хто хваліцца чым-н. Сін.: Аржаная каша сама сябе хваліць. * Ён сказаў гэта, быццам ганарыўся, што сям'я загінула, нібыта гэта ўзвышала яго, давала права на ўзнагароду. – Хвалілася рэдзька: «Ты мяне з мёдам пакаштуй, пабачыш, якая я смачная». Знаёма! – абураўся Воранаў. – Пасаромеўся б! (У. Карпаў. Нямігі крывавыя берагі). – Ліцвінка, с. 56: Хвалілася рэдзька, што з мёдам смачная; Санько, с. 38: Хвалілася рэдзька, што з мёдам смачная. Хвалілася сініца мора падпаліць. Хто-н., хвалячыся, наабяцаў шмат чаго, ды не змог выканаць. * Як хочаш хату падпаліць, дык пачынай з вугла. Хацела мора падпаліць сініца – не змагла (Р. Барадулін. Як мора падагрэць?). – Паўкалька з рускай мовы: Хвалилась синица море поджечь. У рускай мове прыказка ўжываецца і ў такім варыянце: Наделала синица славы, а море не зажгла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
8 👁
 ◀  / 696  ▶