Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Õменне: – Здзіўляешся? Не думай пра гэта, хай конь думае, у яго галава вялікая (А. Дзятлаў. Крык у прадонні). – Прыказкі, кн. 2, с. 243: Няхай конь думае, бо вяліку галаву мае; У кабылы большая галава, няхай сабе яна думае. Хапіў з дзежкі, аж (што) не бачыць сцежкі. Кажуць насмешліва пра п'янага. [Грушэўскі:] Учора ў аднаго майго друга быў дзень нараджэння... Адзначылі як мае быць. Я заначаваў у яго на дачы... Дык і сёння яшчэ шал з галавы не выйшаў. [Ракітны:] Гэта называецца – хапіў з дзежкі, аж не бачыць сцежкі (К. Крапіва. На вастрыі). – От да чаго даводзіць праклятая гарэлка, каб на яе ліха якое... – Дапіўся, дагуляўся. Хапіў з дзежкі, што не бачыў сцежкі (І. Макаловіч. Версія капітана Барташа). – Насовіч, с. 171: Хваціў з дзежкі, што не відзіць сцежкі. Хараство (краса) прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца. Пра перавагу розуму перад прыгажосцю. Сін.: З тварам да вянца, з розумам да канца. – Ну й хутаранкі, халера, хоць вады напіся. – Хараство, кажуць, прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца, – крыва, неяк адным бокам рота ўсміхнуўся Аўсянік. – Можа, і так... (В. Адамчык. Год нулявы). – Прыказкі, кн. 2, с. 232: Краса прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца. Харош ўрадзіўся, ды не прыгадзіўся. Кажуць пра каго- ці што-н., знешне добрае, але не прыгоднае для пэўнай справы. Пакруціў яе [дэталь] Куневіч у руках, узяў навобмацак дый кажа: – Не падабаецца мне. – Чаму? Усе замеры, як кажуць, у меры. – Кажуць і такое: харош урадзіўся, ды не прыгадзіўся (Звязда. 1988, 15 жн.). – Прыказкі, кн. 1, с. 71: Харош урадзіўся, ды не прыгадзіўся. Хата без гаспадара плача. Пра выключную ролю гаспадара ў хаце. Сін.: Без гаспадара дом сірата; Калі хата без гаспадыні – вуглы гараць, а без мужыка (гаспадара) – увесь дом. [Фядора:] Ну, а ўдваіх, кажуць, добра і жабраваць пайсці. Дый хата без гаспадара плача. А калі да таго – у Ігната яшчэ і сякець і паліць... (А. Петрашкевіч. Злыдзень). Хата рагата. «Кажуць, разумеючы, што ў хаце па гаспадарцы многа можна знайсці работы; некалі сядзець склаўшы рукі» (І. І. Насовіч). І колькі жыла мама, усё дарабляла хату... Для ўдавы ўсё было дорага і недаступна. Прымаўка праўду кажа: хата рагата (Р. Барадулін. На таку майго вяку). – Насовіч, с. 171: Хата рагата; Ляцкі, с. 53: Хата рагата: усяго многа нада; Прыказкі, кн. 1, с. 214: Хата рагата: на каждым рагу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянага
9 👁
 ◀  / 696  ▶