Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÕФініта ля камедыя. Канец якойсьці справы. Кажуць, часта іранічна, пра завяршэнне чаго-н. Нарэшце адчуўшы, што хопіць [капаць яму-магілу], Забела збольшага параўняў дол у яме, памераў крокамі. Атрымалася восем крокаў удаўжкі, мабыць, хопіць на ўсіх. – Фініта ля камедыя! – знарок бадзёрым голасам гукнуў ён і кінуў угору рыдлёўку. – Ладна, годзе, – глуха азваўся камандзір і паклікаў астатніх. – Усе – сюды! (В. Быкаў. На Чорных лядах). Дворнік Нічыпар і прыбіральшчыца цёця Каця разводзілі рукамі і ледзь стрымлівалі трыумфальны смех. Фініта ля камедыя! (Б. Бур'ян. Купалаўцы – любоў мая). На лычоўскіх руках раптам апынуліся трафейныя кайданкі... – Ну ўсё, капцы. Фініта ля камедыя (Крыніца. 1996. № 4). За акном вялікі натоўп крычыць «ура!». [Правадыр:] Што гэта? [Міністр:] Паніхіда па табе, камедыянт! Фініта ля камедыя! (М. Матукоўскі. Калізей). – Ты некуды спяшыш, – павольна жуючы, сказаў Рымар. – Мне дык ужо няма куды. Фініта ля камедыя. – Моцна сказана (У. Дамашэвіч. Камень з гары). – Запазычанне з італьянскай мовы: Finita la comedia (літаральна «Закончана камедыя»). Õ Хай кішка лепш кішку прыцісне, чым страва скісне. Гаворыцца жартаўліва ў застоллі як просьба да гасцей апаражніць пасуду, каб не прападала страва. І госцікі зноў пацеюць, зноў ядуць: бяруць кавал і шосты, і сёмы, а смех гучыць вясёлы: – Бярыце хоць восьмы, у нас не лічаць! Хай кішка лепш кішку прыцісне, чым страва скісне! Мы – не панскія духі, не баімся сівухі! (А. Лойка. Як агонь, як вада). Хай (няхай) конь думае: у яго галава большая (вялікая). Кажуць жартаўліва ці іранічна ў адказ таму, хто раіць падумаць пра што-н. [Лабыш:] Я табе, Надзя, як і роднай дачцэ сваёй, ліха не жадаю, калі ты розум мець будзеш, дык ты за Толіка замуж пойдзеш. Прадумай толькі нашу размову з табой. [Надзя:] Хай конь думае: у яго галава большая – а я ўжо ўсё перадумала... (І. Козел. Папараць-кветка). – А чаму ты ніколі не думаеш пра нашы адносіны? – Нашто мне думаць? Няхай конь думае, у яго галава вялікая (З. Дудзюк. Заложнікі шчасця). – Гэта зусім не тыя мінусы, пра якія ты думаеш. – А я і не думаю нічога, – паціскаў плячыма Мікола, – хай коні думаюць, у іх галовы вялікія (А. Кажадуб. Святы калодзеж). Маховіч прыкмеціў у вачах Сенчука гэта лёгкае недаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бурян
6 👁
 ◀  / 696  ▶