Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ôты! У сарочцы нарадзіўся! Нікому з табой не зраўняцца... – У чужых руках заўжды кус большы. Гэта здаецца толькі (Л. Калодзежны. Скарга). – Насовіч, с. 21: У чужых руках пірог вялік; Прыказкі, кн. 2, с. 264: У чужых руках пірог вялік. Ô Факт застаецца (заставаўся) фактам. Функц. не зам. Гэта – бясспрэчная ісціна. Гаворыцца як сцвярджэнне таго, што сапраўды мае ці мела месца, адбываецца ці адбылося. Мы яго, бясспрэчна, адшукаем... аднак зараз – факт застаецца пакуль што фактам: выйшаў са сферы агентурнага нагляду (Э. Самуйлёнак. Тэорыя Каленорун). Салавей-крамнік казаў, што страляў не аб'ездчык, а страх яго, але гэта справы не перайначвала, – факт заставаўся фактам: стрэл быў (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). [Вера Паўлаўна:] Ён яшчэ не пазбыўся аднаасобніцкай псіхалогіі. [Пытляваны:] Я ўжо дваццаць гадоў у калгасе. [Вера Паўлаўна:] І нягледзячы на гэта, факт застаецца фактам (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі). Факт застаецца фактам: машыны, якія выпускае прадпрыемства, ужо не задавальняюць спажыўцоў (Звязда. 1986, 6 мая). Факты – рэч упартая. Функц. не зам. Факты нельга абвергнуць. [Ракітны:] Думаю, што добра [усё скончыцца]. Як жа іначай? Праўда, версія, што вы дапусцілі памылку ці нават злачынства, некаторым паказалася верагоднай. Асабліва шэф напірае на гэта. Але факты – рэч упартая (К. Крапіва. На вастрыі). Брыгада (дывізія) «Беларусь» у канцы красавіка 1945 г. здалася ў Баварыі ў палон амерыканцам. Гэта факты, а факты, як кажуць, упартая рэч, ад іх нікуды не падзенешся... (Б. Сачанка. У працяг размовы). У ТСБМ слова сардэчны, апісанае на аснове картатэкі, мае 7 значэнняў і 5 сэнсавых адценняў. Усе яны падмацоўваюцца ілюстрацыямі з твораў Я. Купалы, Я. Коласа, У. Дубоўкі, Я. Брыля і г. д. Факты, як кажуць, – рэч упартая (Настаўн. газ. 2000, 1 крас.). Мне вельмі падабаецца твая самаўпэўненасць, але ж гэта толькі словы, а дзе ж факты, якія б сведчылі, што ты маеш рацыю? Факты, як вядома, рэч упартая (Р. Сабаленка. Юнацтва ў дарозе). Як у нечым сумнявацца, калі аўтар аперыруе выкрывальнымі фактамі, абнародаванымі ў друку? Факты – рэч упартая (Беларуская думка. 2006. № 7). – Калька з англійскай мовы (Facts are stubborn things). – БРС, т. 2, с. 640: Факты – упартая рэч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абездчык, каленбрун
9 👁
 ◀  / 696  ▶