Óперавалам). Бачым сучок у воку брата свайго, а бервяна ў сваім не заўважаем. – Ды яно, калі б на тое пайшло, а. Мікалай, – стары вол баразны не псуе. – Ось бачыш!.. Так-то, Амос Адамавіч, – дадае а. Мікалай, – мы бачым сучок у воку брата свайго, а бервяна ў сваім не заўважаем (Я. Колас. На ростанях). Дарэмна ты, Лёнечка, зусім дарэмна на нас. Сучок у воку брата свайго бачыш, а ў сваім воку не заўважаеш і бервяна. Мы ніколі супраць ніякай улады не ішлі (Я. Брыль. У Забалоцці днее). * Пылінку бачым у суседа, ды што? – у яго іх не адна! А ў сваім воку, даўнім следам, не заўважаем бервяна (Я. Купала. На тэму крытыкі і самакрытыкі). Брахні іх – грош цана! Згадаем прымаўку мы на хвілінку: ва ўласным воку дык не бачаць бервяна, а ў іншых адшукаць імкнуцца парушынку (Э. Валасевіч. Брахуны). Сурачкін... усімі раскамандаваўся, усім дае ўказанні, а сам што талковага зрабіў? Дзе твае фільмы? Як у чужым воку, дык і парушынку бачыць, а ў сваім... (В. Гігевіч. Пярэварацень). – Паходзіць з евангельскага тэксту: «Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бервяна ў тваім воку не адчуваеш?..» (Матф., 7,5). – Прыказкі, кн. 2, с. 473: У чужым воку і пылінку бачыць, а ў сваім і бервяна не заўважае; У чужым воку і парушынку ўгледзім, а ў сваім і цэлай калоды не пабачым; У чужым воку і порах відна, а ў сваім калода не відна. У чужых руках пірог вялік. У другога усё здаецца лепшым, большым, чым яно ёсць на самай справе. Кажуць, вялік пірог – у чужых руках. Беларускі пірог і сапраўды вялікі, ды яшчэ як расце – 9 % ВВП за мінулы год: гэта прызнаў Еўрасаюз. Так што, балбатня пра дэмакратыю – шырма, дай адно раскрасці Беларусь... (Беларуская думка. 2006. № 5). * Паглядзеў стары Патап і пазайздросціў: корму ў яго хапае сабе і жывёле і рыбы ловіць чорт ведае колькі – вёдрамі цягае! Праўда, Мамай не раз ішоў з рыбы з пустым вядром, але ў чужой руцэ кусок здаецца заўсёды большым (Я. Колас. Крывавы вір). Рэўнасць балюча варухнулася ў Ірыніным сэрцы. – Нешта ты занадта хваліш яе. – Ёсць за што. Чалавек умее аддаць справе ўсяго сябе. Мне здаецца, што Міколу з ёй лёгка. – У чужых руках пірог і з хрэнам салодкі, – ужо больш нервова сказала Ірына (І. Новікаў. Тварам да небяспекі). Сілівейчыкі тым часам не зводзілі вачэй з «падушачак». Ведама ж дзеці: для іх звычайны пернік у чужых руках мядовым здаецца (В. Праскураў. Людзі-суседзі). Шчаслівы
17 👁