ÓЁсць такія гарадскія сталы... Так і не сабраліся... – Нічога, нічога... У цеснаце, ды не ў крыўдзе... – суцяшаў Прыбытак (П. Місько. Ціхае лета). Прашу вас заняць месцы за сталом. У цеснаце – не ў крыўдзе (Ц. Гартны. Сокі цаліны). Нават як селі, дык і цеснавата спачатку было. Ды абышлося. У цеснаце, кажуць, не ў крыўдзе (М. Гіль. Пустыня). * Я сам з-пад Гомеля, а жонка тутэйшая. Жывём пакуль у яе брата, і хоць не ў крыўдзе, але ў цеснаце. У яго свая сям'я вялікая (Э. Ярашэвіч. Святло імя твайго). – Прыказкі, кн. 1, с. 211: У цеснаце – не ў крываце; БРС, т. 1, с. 620: У цеснаце, ды не ў крыўдзе. У цёмным месцы і гніляк свеціцца. Калі няма нічога лепшага, то прыходзіцца абмяжоўвацца і тым, што ёсць. Сін.: На бязлюддзі і поп чалавек; На бязрыб'і і рак рыба; Чорт з голаду і мухі еў. – Вы ведаеце, што такое павага людзей, іх удзячнасць? – А як жа! У сваім крузе я, можа, блішчу зоркай першай велічыні. – У сваім цёмным асяроддзі? У цёмным месцы і гніляк свеціцца... (І. Макаловіч. Версія капітана Барташа). – Прыказкі, кн. 2, с. 479: У цёмным месцы і гніляк свеціцца. У ціхай вадзе чэрці водзяцца. Гл. У ціхім балоце чэрці водзяцца. У ціхім балоце чэрці водзяцца (вядуцца). Ціхі, знешне пакорлівы чалавек здольны на нечаканыя, неспадзяваныя ўчынкі. Сін.: Хто ціха ходзіць, той густа месіць; Ціхая вада берагі мые; Ціхая вада грэблю рве; Ціхая свіння глыбока рые. Загадаў [Гусеў] сваім падначаленым не спускаць вачэй з хаты Траянавых. «Добранькія яны, працавітыя, ціхія, але ў ціхім балоце чэрці водзяцца» (І. Шамякін. Трывожнае шчасце). Паўлік мацюкаўся, ды не самаўпраўнічаў, як гэты. А то бач яго, які ціхоня! І праўду кажуць, што ў ціхім балоце чэрці водзяцца (Л. Гаўрылкін. Пакінутая на досвітку). Можа, якраз Бусел або Турскі і падпаліў. Ціхія, але ж недарма кажуць, што ў ціхім балоце чэрці водзяцца (В. Каваленка. Падвышанае неба). – Глядзі ты! Ціхоня – і на табе! – У ціхім балоце чэрці водзяцца (Л. Калодзежны. Андрэй-Андрэйка). – А я? Можа, яшчэ не за цябе бяднейшы быў! Дробна ўсё ў мяне ішло. – Дробна? Дробны, ціхенькі, у ціхім балоце чэрці вядуцца (К. Чорны. Брыгадзірава памылка). [Левановіч:] Туляга? Па-мойму, ён не здольны ні на якія штукі. [Гарлахвацкі:] І я так думаў. Адно ж сапраўды – у ціхім балоце чэрці вядуцца. Некалькі хвілін назад яго накрылі з Зёлкінай у маім кабінеце (К. Крапіва. Хто смяецца апошнім). У ціхай вадзе чэрці водзяцца. – Калега – манах. Ён
Дадатковыя словы
бязрыбі, сямя
12 👁