Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÓНовы свет паўстаў. Нарадзіліся новыя людзі. Ну, што ж? Так трэба, так павінна быць – усяму свой час (Я. Колас. Збоку ад жыцця). – Столькі сродкаў угрохалі! Каб іх пусціў на Нечарназем'е, то за гэты час мо яшчэ вынікі былі б. І рэк не трэба было б спускаць, Палессе асушваць. – Дык цяпер жа і бяруцца за Нечарназем'е. Усяму свой час! (П. Місько. Градабой). [Сокалаў:] Сямён Захаравіч, мілы! Ці не час адмяніць спакой? [Чайка:] Усяму свой час. А пакуль – слухацца, раз загадана (В. Палескі. Песня нашых сэрцаў). * А я ўсё чакаю, што ты вось-вось пастукаешся ў вароты, каб узяць з майго двара нявесту! Добра, не саромейся. На ўсё свой час. Цяпер і праўда не да вяселля (І. Чыгрынаў. Осцей – Альгердаў унук). – БРС, т. 2, с. 693: Усяму свой час. Уткні мяне, божа, куды мне не трэба. Кажуць з асуджэннем пра таго, хто ўмешваецца ў чужыя справы. Яму [Лабановічу] было крыўдна тое, што сам ён – мужык, а не ведаў мужыцкіх звычаяў і зрабіў па прыказцы: «Уткні мяне, божа, куды мне не трэба». І, наогул, трэба зазначыць, што ён не ўмее трымаць сябе з людзьмі (Я. Колас. На ростанях). – Ліцвінка, с. 126: Уткні мяне, божа, куды мне не трэба. У хлусні (маны) кароткія ногі. Хлусня, няпраўда недаўгавечныя, несумленнасцю многага не даб'ешся. Сін.: Маной свет пройдзеш, а назад не вернешся. Не будзем каго б там і што б ні было ні абяляць, ні ачарняць, будзем гаварыць усё як на духу, памятаючы, што ў хлусні кароткія ногі (Б. Сачанка. У працяг размовы). За праўду даюць паўцаны, як толькі яна нямая. Кароткія ногі ў маны? Хто ж праўду тады абганяе? (Я. Міклашэўскі. Шматквецце). Урачыстасці ў Германіі з нагоды 50-годдзя народнага паўстання [17.06.1953] яшчэ раз яскрава высвецілі вядомае. У прыватнасці, тое, што ў хлусні – кароткія ногі і праўду не схаваеш (ЛіМ. 2003, 20 чэрв.). У цеснаце, ды не ў крыўдзе. Кажуць, калі дзе-н. збіраецца шмат людзей. Сін.: Дзе цесна, там пацешна; Цяснота – не крывота. – Са мною хлапец, – паказаў рукою Галуза. – На двух месца хопіць. У цеснаце, ды не ў крыўдзе! (І. Гурскі. Вецер веку). Хутка прыйшла Віця. Яна паведаміла: – Начаваць давядзецца ў нас. У цеснаце, ды не ў крыўдзе (І. Новікаў. Руіны страляюць ва ўпор). З аднаго боку тузанулі мяне за паліто, з другога боку пацягнулі. Далі месца, паціснуўшыся. – У цеснаце, ды не ў крыўдзе, – сказаў нехта (Я. Ермаловіч. Трактарыст Антон Знак). – Ой, малы стол!.. Гэта ж колькі разоў казала, каб купілі другі, што рассоўваецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешся, нечарназеме
10 👁
 ◀  / 696  ▶