Ó– Паўкалька з рускай мовы: В семье не без урода. Гэта прыказка, хутчэй за ўсё, народнага паходжання, хоць некаторыя аўтары (М. С. Ашукін, М. Г. Ашукіна, В. М. Макіенка і інш.) лічаць яе цытатай з байкі І. А. Крылова «Слон на воеводстве» (1808). Але прыказка ўжывалася ў рускай літаратуры яшчэ да згаданай байкі – у творах XVIII ст.; напрыклад, у п'есе П. А. Кропатава (1736–1790) «Фомушка, бабушкин внучек». – Насовіч, с. 149: Сям'я не без вырадка; Прыказкі, кн. 2, с. 44: І ў добрай сям'і вырадак бывае. У сямі нянек дзіця без носа (без вока). Справы кепскія, калі за іх бярэцца адразу некалькі чалавек. Гаворыцца з асуджэннем пра безадказныя адносіны да справы, калі адзін спадзяецца на другога. Сін.: Дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Відаць, нездарма ў народзе кажуць, што ў сямі нянек дзіця без вока. І таму замест чаканых урачыста-ўзнёслых афіцыйных провадаў наша дэлегацыя, даведаўшыся ў перадапошні дзень, што ніхто білетаў для яе не прыдбаў, дабіралася ў сталіцу хто як мог (Г. Тычка. Пасля нарады). Ну, яшчэ ўплывае [на дзяцей] вуліца, сябры, суседзі, радыё, тэлебачанне, кіно, тэатр... І ўсе нашаму дзіцяці зычаць дабра. Жадаюць усяго найлепшага... От тут і складанасць рашэння задачы. У сямі нянек, як прымаўка гаворыць, дзіця без носа (І. Грамовіч. Сям'я Вішнёвых). Трэба, каб «галоўны распарадзіцель», свой кіраўнік быў... А раз няма самага галоўнага – у сямі нянек дзіця без носа... (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). У сямі нянек і праўда, мусіць, дзіця без носа. За гады, што прайшлі з дня адкрыцця, музей прыйшоў у заняпад, нават і тое, што было зроблена калісьці, прасіла абнаўлення і рамонту, не кажучы пра папаўненне экспазіцыі, пра стварэнне новых аддзелаў (М. Гіль. Тэлеграма з Кавалевіч). * Завозіцца макуха ў сістэму маслапрома для стрэчнага продажу яе малаказдатчыкам пад звышпланавую здачу малака. Але захоўваецца яна, як тое дзіця, што мае сем нянек і, паводле прыказкі, ходзіць без носа (А. Макаёнак. Вадзяная стыхія). Для выхавальнікаў важней запланаваныя мерапрыемствы з вучнямі, а вучоба – справа настаўнікаў, якіх кантралюе райана. Вось і атрымліваецца: у сямі нянек дзіця без нагляду (Звязда. 1987, 12 лістап.). – БРС, т.1, с. 808: У сямі нянек дзіця без носа. Усяму на свеце ёсць канец. Гл. Усё на свеце мае свой канец. Усяму свой час. Функц. не зам. Усё адбываецца тады, калі трэба. Сін.: Парою сена косяць. Дзівіцца дзед мудрасці людской
Дадатковыя словы
песе, сямя
8 👁