Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÓУсякі (кожны) гад чужому грошу рад. Кажуць з асуджэннем пра таго, хто сквапны на чужое. Людзі сквапны на чужое: усякі гад чужому грошу рад (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). – Суд гісторыі... – не дагаварыў Вашкевіч, ён пахіснуўся і, каб яго не падхапілі, упаў бы. І ўжо седзячы заключыў: – Кожны гад чужому грошу рад. Усіх іх выявіць і судзіць... Паставіць да ганебнага слупа! (І. Гурскі. Чужы хлеб). – Насовіч, с. 59: Кожны гад чужому грошу рад. Усякі (кожны) чорт на сваё кола ваду цягне. Кожны чалавек усё робіць на сваю карысць. Сін.: Адна толькі курыца грабе ад сябе. Вядома ж, усе ў палацы змагаюцца, каб быць бліжэй да Гедзіміна альбо хоць бы да ягоных дзяцей. «Усякі чорт на сваё кола ваду цягне», – кажуць у народзе. І гэта праўда (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна). – Кожны чорт на сваё кола ваду цягне, – сказаў баярын Белакур, землі і сядзіба ў якога былі над ракой Шчарай. – Трэба нам, князь Войшалк, узнімаць дружыну, узнімаць апалчэнне мужоў, новаграджан, слаць ганцоў да кунігаса Міндоўга і разам з ім бараніць дзяржаву (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды). * [Капуста:] Не такі мужык варона. Сам ён ведае, што возіць кожны чорт на свой млын воду, ды і сам зарве ў шкоду, калі зручны міг знаходзіць (М. Клімковіч. Кацярына Жарнасек). – Насовіч, с. 18: Усякі чорт на сваё кола ваду цягнець; Прыказкі, кн. 1, с. 379, кн.2, с. 162: Усякі чорт на сваё кола ваду цягне. Усякі цыган сваю кабылу хваліць. Гл. Кожны (усякі) цыган сваю кабылу хваліць. У сям'і не без вырадка. У калектыве заўсёды ёсць і такі чалавек, які сярод іншых вылучаецца сваімі дрэннымі якасцямі. Сін.: Няма лесу без ваўка; Няма роду без выроду. Тутэйшаму чалавеку можна даверыцца і ў радасці, і ў горы... Адзінкі могуць быць ні богу свечка ні чорту качарга, у сям'і не без вырадка... (І. Гурскі. Расцвілі вішні). У сям'і не без вырадка, кажа прыказка. Такія выпадкі, як сёння, хоць і рэдкія, але былі і будуць... (У. Дамашэвіч. Дарожная гісторыя). Як ні цяжка, але трэба прызнацца: відаць, і ў вашым дружным і добрым гурце ёсць паганец, нядобразычлівец. Што ж, у сям'і не без вырадка, як кажуць... (Г. Далідовіч. Дырэктар). Сям'я не без вырадка. – А ты толькі што казаў, – перапыніў яго Купрыянаў, – што сваім людзям трэба давяраць... А што выходзіць? – Выходзіць, дружа, што сям'я не без вырадка, – прымаўкай адказаў Павел і тут жа прапанаваў: – Хопіць пра гэта гаварыць (І. Сіняўскі. На правым флангу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя, сямі
7 👁
 ◀  / 696  ▶