Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ó– Прыказкі, кн. 1, с. 119: Спіткі, з'едкі – не вам, мае дзеткі; Янкоўскі, с. 436: Вось табе і спіткі і з'едкі. Усё цячэ, усё мяняецца (змяняецца). Функц. не зам. Усё знаходзіцца ў бесперапынным руху, у пастаяннай зменлівасці. Жыццё і прырода і ўсе з'явы жыцця не знаходзяцца ў стане спакою і нерухомасці. Яшчэ старадаўні грэчаскі філосаф сказаў: «Усё цячэ, усё змяняецца» (Я. Колас. На ростанях). Вось так, усё цячэ, усё мяняецца. Што было грахом, стала дабром (А. Макаёнак. Дыхайце эканомна). Усё цячэ, усё мяняецца... Ён [маёр] толькі што апрытомнеў і не памятаў, як яго раніла (М. Лупсякоў. Пераправа). [Антэк:] Тады Фелікс аддаваў перавагу іншым метадам выхавання... [Фелікс:] Усё цячэ, усё мяняецца (В. Зуб. Юнацтва рыцара). Бог з ёй, з гісторыяй. Яе яшчэ не раз перапішуць. Медыцыну і тую перапісваюць. Усё цячэ, усё мяняецца... (І. Шамякін. Стары рамантык). * Стоячы пад дзіравым дахам, жыхар уздыхаў: – Усё цячэ, ды не ўсё мяняецца... (П. Саковіч. Карацелькі). – Калька з грэчаскай мовы: Panta rhei, panta kinetai. Выказванне належыць старажытнаму грэчаскаму філосафу Геракліту. У снежні мароз і снег вышэй хаты – год будзе багаты. Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды. Снежань зноў апранае дрэвы. Але не ў зялёнае, а ў белае адзенне. І намятае да іх каранёў гурбы снегу. Навейвае сумёты па самыя стрэхі. І мы радуемся: «У снежні мароз і снег вышэй хаты – год будзе багаты» (Я. Сіпакоў. Зялёны лісток на планеце Зямля). У спрэчках (спрэчцы) нараджаецца ісціна. Кніжн. Гаворыцца пры неабходнасці вырашыць спрэчнае пытанне. У спрэчках, як кажуць, нараджаецца ісціна. Любая навука.. можа паспяхова развівацца толькі пры ўмове, калі па яе асноўных і прыватных пытаннях сутыкаюцца розныя пункты гледжання (Беларуская мова і літаратура. 2000. № 3). – Ну, а цяпер давайце па парадку, – Сямён Данілавіч глядзеў з дапытлівай сур'ёзнасцю. – Ісціна, як кажуць, нараджаецца ў спрэчцы... Але ж спрэчка і сварка – розныя рэчы. А ў вас? (М. Зарэмба. Пераправа). – Спрэчкі – гэта добра. Што там старажытныя філосафы наконт іх гаварылі, не забыўся? – У спрэчцы нараджаецца ісціна (І. Макаловіч. Версія капітана Барташа). Ісціна, як вядома, нараджаецца ў спрэчцы... Мы не жадаем выступаць тут у ролі трацейскага суддзі, які валодае апошняй праўдай, але пэўны каментар падаецца неабходным (С. Грышкевіч. Паэтычная камасутра, альбо вершы пра пустату). Разам – паглыбім разуменне надзённых і важных пытанняў, якія
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зедкі, зявы, сурёзнасцю
14 👁
 ◀  / 696  ▶