Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Óбыць забытым, каб яго ўспаміналі, шукалі, тым самым не гублялі майстэрства, вечнасць ісціны (Р. Барадулін. Браць і аддаваць). А што ў гэтым свеце арыгінальнае? Мой бохан неяк сказаў адзіную разумную ісціну: усё новае – даўно забытае старое (І. Шамякін. Сэрца на далоні). * З прычыны відавочнай неэфектыўнасці радыкальных мераў было вырашана звярнуцца да мераў традыцыйных, прыпамятаўшы, што не ўсё старое ёсць кепскае. Тым болей, што ўсё новае – даўно забытае старое (В. Быкаў. Новая цывілізацыя). – Калька з французскай мовы. Лічыцца, што ўпершыню нібыта так сказала мадэмуазель Бертэн, мадыстка Марыі Антуанеты, паднавіўшы старую сукенку каралевы. Магчыма, у французскай мове гэты афарызм склаўся пад уплывам біблейскага тэксту (Еклезіяст, 1, 10): «Бывае нешта, аб чым кажуць: «глядзі, вось гэта новае», але гэта было ўжо ў вяках, якія былі да нас». Усё пазнаецца ў параўнанні. Функц. не зам. Сутнасць, вартасці, якасці чаго- ці каго-н. выяўляюцца, вызначаюцца супастаўленнем, параўнаннем з іншымі падобнымі з'явамі, рэчамі, асобамі і г.д. З архітэктурна-эстэтычнага боку гэта зусім нецікавае збудаванне: у плане – круг, глухія сцены, праўда, распісаныя іерогліфамі. І ўсё. Наша бібліятэка выглядае куды больш імпазантна. Так што ўсё пазнаецца ў параўнанні... (І. Шамякін. Парадоксы нашага жыцця). Так што, Вера, дарэмна мы наракаем на сваё жыццё: і тое нам не так, і гэта. Усё пазнаецца ў параўнанні (В. Кадзетава. Тэст на першае каханне). Усё пазнаецца ў параўнанні. 19 лістапада 1700 года пад Нарвай у Эстоніі адбылася бітва паміж шведамі і рускімі. Войска Пятра панесла паражэнне... У той жа самы дзень здарылася другая бітва, у якой удзельнічала, мусіць, не менш людзей, чым у бітве пад Нарвай. На Віленшчыне, каля Алькенікаў, сышліся войскі Сапегаў і канфедэратаў. Жорсткі бой, акружэнне прынеслі перамогу «рэспубліканцам»... (К. Тарасаў. Памяць пра легенды). Усё: спіткі-з'едкі – выбачайце, деткі! Гаворыцца як канстатацыя бязвыхаднага становішча. Няйначай як нейкае пракляцце на нас звалілася і не сыходзіць: не хочам жыць на сваёй уласнай зямлі гаспадарамі, не хочам каваць сваю чалавечую долю самі! Гэта ўжо нешта такое, чаго людства свету зразумець не можа. Калі і наша моладзь не будзе пра гэта думаць – і з вялікім болем, і з вялікім гневам – тады... Тады, як казаў некалі мой дзед Мікалай, – усё: спіткі-з'едкі – выбачайце, дзеткі!.. (Н. Гілевіч. Што было і нашым лёсам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зедкі, зявамі
13 👁
 ◀  / 696  ▶