Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Óдзяржава купляе. Гэта ж на базары я сёння была – там разы ў два даражэй. А каб у пограб ссыпаў ды да зімы пачакаў – па рублю можна кілаграм прадаць, а то і паболей... – Можна, ды асцярожна, – зыркнуў на кабету мужчына. – Па-першае, дапільнаваць яблыкі да зімы не так і лёгка. Выкінеш палавіну... (Б. Сачанка. У вёску, да маці). – Калі ласка, колькі слоў пра свае творчыя планы... – Можна, але, як кажуць, асцярожна. Я – поўны задумак, планаў і напрацовак. Не падвялі б гады і здароўе (У. Бяляцкі. Праўда і шчырасць Яўгена Гучка). – Прыказкі, кн. 2, с. 482: Усё можна, толькі асцярожна. Усё на свеце мае свой канец. Функц. не зам. Гаворыцца пры заканчэнні чаго-н. або як надзея, што прыйдзе канец чаму-н. Добра, што ўсё на свеце мае свой канец!.. (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды). Усё на свеце мае канец, скончыліся і танцы-выдрыганцы, Саўка Дыракол аб'яўляе «белы вальс» (П. Місько. Градабой). Усяму на свеце ёсць канец. Доўгія-доўгія годы, цэлыя вякі, жыла пушча згодна і шчасліва, жыла поўным, багатым жыццём. Але ўсяму на свеце ёсць канец (Я. Колас. Стары лес). * А ўсё, што мае пачатак, тое мае і канец. Вось чаму я так упэўнены ў тым, што і самадзяржаўю з прыдуркаватым Міколам прыйдзе канец не сам сабою, а ў выніку рэвалюцыйнага паўстання ўсяго народа (Я. Колас. На ростанях). Скарджуся вам як загадчыку аддзялення. Хаця... зматваеце вуды. Усё, Аляксей Міхайлавіч, мае пачатак і канец. Нават камандзіроўка (А. Дзялендзік. Начное дзяжурства). – Прыказкі, кн. 2, с. 410: Усяму канец бывае (будзе). Усё новае – гэта добра забытае старое. Кніжн. Ужываецца як ацэнка чаго-н. нібыта новага, якое на самай справе ўжо было раней, адбывалася, бачылася, чулася і пад. Афені – гэта былі такія дробныя гандляры ў часы ранняга рускага сярэднявечча. Хадзілі-ездзілі па вёсках і прадавалі ўсякую ўсячыну. Так што ўсё новае – добра забытае старое. Старажытныя традыцыі вельмі хутка адрадзіліся. Калі гэта дазволілі (С. Шаўцоў. Крытычная маса). Кажуць, што ўсё новае – гэта добра забытае старое. Прайшоўшы праз рамантычна-жаноцкія 60-я і маладзёжна-раскаваныя 70-я, цяпер мода «заруліла» ў элегантныя 80-я і азнаменавалася з'яўленнем у адзенні ўсялякіх дэталяў, якія надаюць аб'ёмнасць: фальбонаў, складак, валанаў, пышных рукавоў (Звязда. 2001, 6 снеж.). Неабходны пошук, смелы пошук. Праўда, кажуць, што ўсё новае – гэта добра забытае старое. Таму і забываецца, пэўна, стараецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяўляе, абёмнасць, зяўленнем
13 👁
 ◀  / 696  ▶