Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Óпаспелі ўжо золізіцца, дараваўшы і забыўшы нанесеную на вяселлі крыўду. Усё добра, як кажуць, што добра канчаецца (У. Гніламёдаў. Вяртанне). Уявіце і быццам бы немагчымае: нядаўнія ворагі тым не менш прыйшлі ў судовай зале да міравога пагаднення і вызначылі нарэшце свае межы і ў доме, і на ўчастку. Так і хочацца сказаць: усё добра, што добра заканчваецца (Звязда. 2001, 31 ліп.). Нам варта быць асцярожнымі, інакш наступстваў не мінаваць. Але добра, што добра заканчваецца (А. Казлоў. Мінск і воран, Парыж і здань). Добра тое, што добра канчаецца. Дзякуй, сябры, за выручку! І што са мной было б, калі б не вы? Завёз бы мяне Галоўны пірат на чужбіну... – Добра тое, што добра канчаецца, – сказаў я (М. Зарэмба. Сакрэт тэлепата). Што ж, добра тое, што добра канчаецца. А з «Амністыяй» [М. Матукоўскага] усё скончылася надзвычай добра: яна прынесла аўтару многа прыемных хвілін, памяць пра якія не здольны сцерці ніякія пазнейшыя ўзрушэнні (С. Лаўшук. Здавён тэатрам зачараваны). Усё забыта, што зямлёй зарыта (пакрыта, прыкрыта). Пра мінулае няма чаго ўспамінаць. – Я тут жыву. Дачка з мужам. Ён харошы. Я ты як? – У мяне ўсё добра. Усё забыта, што зямлёй зарыта. Я – адзін... Дзеці далёка (В. Лобан. Чужая – і мілая). – Насовіч, с. 17: Усё забыта, што зямлёй прыкрыта; Федароўскі, с. 346: Усё забыта, што зямлёй пакрыта. Усё мінецца, а праўда застанецца. Гаворыцца, калі вераць у перамогу справядлівасці. Сін.: Жыццё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае; Праўду не схаваеш. У Азаркевіча астаўся на душы непрыемны асадак ад лаянкі прадстаўніка, потым падумаў: «Усё мінецца, а праўда застанецца» (І. Гурскі. На гуце). Колісь, у нялёгкі для беларускага пісьменніка [В. Быкава] час, выдатны паэт сучаснасці Аляксандр Твардоўскі падтрымаў яго паштоўкаю, дзе былі такія словы: «Усё мінецца, а праўда застанецца» (С. Законнікаў. Неўміручасць праўды). Што б там ні гаварылі, няхай і тагасветна, а Беларусь ёсць, існуе. Жыве Беларусь і будзе жыць. Усё мінецца, а праўда застанецца, нягледзячы на здзек, пагарду і абразу (В. Казько. Зазірнуць у вочы свайму «Я»). – Прыказкі, кн. 2, с. 433: Усё мінецца, адна праўда застанецца. Усё можна, толькі (ды) асцярожна. Можна пры пэўнай умове што-н. зрабіць, набыць і пад. Ужываецца як рэакцыя на слова м о ж н а ці н я м о ж н а ў папярэднім выказванні. [Янка:] Эге! Пляшку бачу! А кажуць, што няможна дастаць. [Мікіта:] Усё можна, толькі асцярожна (Я. Купала. Тутэйшыя). – Яблыкі не толькі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зблізіцца
14 👁
 ◀  / 696  ▶