Óадной шэрсці, – прамовіў Жылуновіч (Г. Далідовіч. Свой дом). – Новагародак варты таго, каб быць сталіцай! – Але ж ты заўсёды любіла Вільню!.. – Ай! Нашай пані ўсе чэрці адной шэрсці! (В. Іпатава. Знак Вялікага магістра). – Насовіч, с. 18: Усе чэрці адной шэрсці; Федароўскі, с. 69: Усе чэрці адной шэрсці. Усе яршы харашы, адзін шчупак як дурак. Няма падставы аддаваць перавагу каму- ці чаму-н. аднаму перад іншымі. Сін.: Усе бабры дабры, адна выдра ліхая. – Буду ведаць, за каго бога маліць! – Яшчэ мацней таўхануў [Рыгор] нагою тое крэсла, што стаяла ў канцы прыстаўнога стала, нібы падножку даў, і яно ўпала. Бокам ступіў да крэсла каля сцяны, прысеў, цяжка дыхаючы: – Усе яршы харашы, адзін шчупак як дурак... – І мэблю не ламай! Хуліганіць тут табе не дазволім! – ужо зусім смела выкрыкваў Сташэвіч (П. Місько. Градабой). Усё геніяльнае – простае. Кніжн. Кажуць, часцей іранічна, пра нечаканае вырашэнне якога-н. пытання. – Во хітруган – капітан! За плагіят хоча ганарар злупіць. – А што! Гэта ідэя. Усё геніяльнае – простае. Не карціна геніяльная – назва. І гэта не плагіят, хлопцы (І. Шамякін. Злая зорка). Гаўрыла Патапавіч прапануе ідэю вечнага шлюбу без рэгістрацый. [Рэдзька Самазвон:] Вось я і хачу ведаць, як у вас атрымалася? [Гаўрыла Патапавіч:] Усё геніяльнае – проста! Здарылася гэта пад канец рабочага дня... (У. Сауліч. Адзін Гаўрыла ў Полацку). Усё геніяльнае – простае. Як лічыць казачы атаман, варта напяць казацкія шаравары – і нават пенсіянеркі пачнуць даваць «прыток людскіх рэсурсаў» (Вожык. 1996. № 4). *[Любачка:] І прапішуць яго без слова ў сумежным пакойчыку?! [Злыдзень:] На векі вечныя. А прапісаўшыся – развядуцца, калі захочуць. [Любачка:] Геніяльна і проста. [Злыдзень:] Геніяльнае заўсёды простае (А. Петрашкевіч. Злыдзень). Усё добра, што добра канчаецца (заканчваецца). Функц. не зам. Гаворыцца з задавальннем пра паспяховае завяршэнне чаго-н. Вядома, не ўсё гладка і ў мяне ішло. Давялося аднаму майму месцу не раз расплачвацца за памылкі галавы. І шомпалаў перападала, і ў турме пасядзець давялося. Ды, як у нас кажуць, усё добра, што добра канчаецца. Я жывы, здаровы, працую, быццам нічога таго ўсяго і не было (Б. Сачанка. Дарога ў Хатынь). Усё добра, што добра канчаецца. Шчасліва скончыліся і касмічныя палёты нашых землякоў (В. Грышкавец. Бюро знаходак). Яшчэ праз нейкі час з суседняй Выгнанкі з'явіліся Іван з Фядораю. З Іванам Кужалі
Дадатковыя словы
зявіліся
14 👁