Ó– Прыказкі, кн. 1, с. 339: У сваім стане і прыстаў цар. Усе бабры дабры, адна выдра ліхая. Няма падставы аддаваць перавагу каму- ці чаму-н. аднаму перад іншымі. Сін.: Усе яршы харашы, адзін шчупак як дурак. – Праедзьце ў мядзведжы кут, убачыце: паляшук – дармовы батрак. Памешчыкі асабліва лютыя. – Усе бабры дабры, адна выдра ліхая, – усумніўся салдат на мыліцах. – Памешчыкі ўсюды аднолькавыя (І. Гурскі. Вецер веку). «Гэта раней, як абвянчае поп, то што вужышчамі звяжа. Любіш не любіш – жыві. Але ж і тады разыходзіліся, як прыпячэ...» – «Каб так усё проста было, як вам здаецца!..» – уздыхае ён [зяць]. «Усе бабры дабры, адна выдра ліхая», – сказала я і пайшла з хаты (П. Місько. Поезд ішоў на захад). – Насовіч, с. 17: Усе бабры дабры, адна выдра – ліха яе бяры; Федароўскі, с. 14: Усе бабры дабры, адна выдра ліхая; Прыказкі, кн. 2, с. 257: Усе бабры дабры, адна выдра ліхая (дурная). Усе дзяўчаты добрыя, а адкуль бяруцца дрэнныя жонкі? Гаворыцца, звычайна жартаўліва, мужчынамі пра сваю жонку пры незадавальненні яе характарам. Кажуць: усе дзяўчаты добрыя, адкуль жа бяруцца дрэнныя жонкі? Трэба ж было так здарыцца, што заварожанасць мая пачала знікаць менавіта неўзабаве пасля жаніцьбы. Першы экзамен быў вельмі сур'ёзны. Віялета не любіла жыць у цеснаце... (А. Марціновіч. Надзя). – Прыказкі, кн. 2, с. 76: Усе дзяўчаты, як цяляты, дык адкуль жа злыя бабы? Усе за аднаго і адзін за ўсіх. Гл. Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Усе мы пад богам ходзім. З кожным можа здарыцца што-н. нечаканае, незалежнае ад чалавека. Сін.: На ўсё воля божая. Як той казаў, пад богам усе мы ходзім, грэшныя, хоць пішам некралогі, бадзёрыя і ўцешныя... (В. Вітка. Як той казаў). – Не перажывайце так, Іван Іванавіч, – пачалі яго суцяшаць. – Усе мы ходзім пад богам... Ніхто не ведае, што каго і дзе чакае... (Б. Сачанка. Чортава прапанова). «Што ж рабіць, хто ж ведаў. Усе мы пад богам ходзім», – толькі і шаптаў у адказ Юліуш (Г. Марчук. Крык на хутары). Жыццё ёсць жыццё, усе, як кажуць, пад богам ходзім, і ніхто не ведае, калі і як будзе вынесены прысуд (М. Кацюшэнка. Сітуацыя). Усе чэрці адной шэрсці. Кажуць з неадабрэннем пра людзей, аднолькавых па якіх-н. якасцях. Хоць усе чэрці адной шэрсці, але бараніцца ад іх трэба па-рознаму (Б. Сачанка. Вечны кругазварот). – Па Мяснікову і Сталіну – там [ва ўрадзе] усе нашы чэрці
Дадатковыя словы
сурёзны
11 👁