Óузняўся настрой. – Праўду кажуць – у сваёй хаце і качарга маці, – цешылася Прося (У. Гніламёдаў. Валошкі на мяжы). – Прыказкі, кн. 1, с. 24: У сваёй хаце і качарга маці. У сваёй хаце (у сваім доме) і вуглы (сцены) памагаюць. У сваёй хаце адчуваеш сябе смела, спакойна, надзейна. Сін.: У сваёй хаце і качарга маці. Дык я і цяпер за тое, каб застацца тут, бліжэй да сваіх. У сваёй хаце і вуглы памагаюць (І. Шамякін. Дзеці аднаго дома). Што, так і не заснулі? Дарэмна, дарэмна. А я добра паспаў і вось на свежую галаву нешта, здаецца, прыдумаў... Не трацьце надзеі, у сваім доме і сцены памагаюць (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). Жыхары вярталіся здалёк дамоў, бо родная зямелька – як зморанаму пасцелька. Ці, як кажуць у Чамярах, у сваёй хаце і вуглы памагаюць (С. Чыгрын. Чамяры і чамяроўцы). Дома і вуглы (сцены) памагаюць (дапамагаюць). Выбраўся я з гасцініцы і паехаў у той горад, дзе нарадзіўся, дзе вучыўся, дзе жыла мая маці. Кажуць жа: дома і вуглы памагаюць (Б. Сачанка. Белая мыш). У гаспадароў нядрэнны быў настрой: усё ж на свеце ісціну не забываюць, што дома і вуглы дапамагаюць (У. Корбан. Расплата). Хай і ў нас тут не самы лепшы час настаў, а ўсё ж дома будзеш! А дома і сцены памагаюць (В. Кадзетава. Вяртанне). * Эх, розум малады! На сваім котлішчы, дачушка, табе паможа вугал, куст, а там пакрыўдзіць кожны хлюст, тут – гаспадар ты, а там – служка... (Я. Колас. На шляхах волі). – Насовіч, с. 20: У сваёй хаце і вуглы памагаюць; Прыказкі, кн. 1, с. 211: У сваёй хаце і вуглы памагаюць; У сваім доме і вуглы памагаюць; Дома і вуглы памагаюць. У сваім доме і вуглы памагаюць. Гл. У сваёй хаце (у сваім доме) і вуглы (сцены) памагаюць. У сваім краю (-і), як у раю (-і). Гл. У родным (сваім) краю (-і), як у раю (-і). У сваім стане і прыстаў цар. Сярод сваіх падначаленых і невялікі начальнік адчувае сябе поўнаўладным, неабмежаваным гаспадаром. На сваім сметніку, кажуць, і певень гаспадар. А ў сваім стане і прыстаў – цар. Жыў той прыстаў у Ігумене. Нягодны, сярдзіты, як звер (Я. Колас. «Слабода»). У камедыі «Пінская шляхта» спалучэннем найяснейшая карона называюць царскага чыноўніка Кручкова, нібы адштурхоўваючыся ад вядомай прыказкі ў сваім стане і прыстаў цар (І. Я. Лепешаў. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора
11 👁