Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ó– Паўкалька з рускай мовы: В ногах правды нет. У старажытныя часы выказ абазначаў «біцём па нагах наўрад ці даб'ешся праўды» і ўзнік, як мяркуе С. Максімаў, у сувязі з суровай судовай практыкай: западазронага ў чымсьці падвешвалі і білі па нагах тоўстымі прутамі, дапытваліся праўды. Калі такія прыёмы следства зніклі, а значыць, і выказ У нагах праўды няма страціў апору на адпаведныя рэаліі, то яго форма запоўнілася новым зместам. Цяпер (і даўно ўжо) прыказка ўжываецца як запрашэнне сесці. – Янкоўскі, с. 201, 326: У нагах праўды няма; БРС, т. 2, с. 270: У нагах праўды няма. У няўмекі рукі не баляць. Гл. У аднаго няўмекі рукі не баляць. У полі дзве волі. Хто каго пераможа ў барацьбе. Гаворыцца пры паядынку паміж групамі людзей. [Рабіна] усіх хлопцаў дзеліць на дзве роўныя групы... Потым бярэ жэрдку, трымаючы яе пасярэдзіне. Абедзве групы хлопцаў бяруцца за супрацьлеглыя канцы жэрдкі. Дзядзька Рабіна робіць на зямлі рысу: – Ну, хлопцы, у полі дзве волі, – узяліся?.. Цягні!.. Змагайся, цягайся, адзін аднаму не паддавайся!.. (В. Вольскі. Машэка). – Паходзіць ад старажытнага звычаю рашаць спрэчку выяўленнем фізічнай сілы. Прыведзены ўрывак з драмы «Машэка», у якой дзея адбываецца на Беларусі ў ХІV ст., адлюстроўвае гэты звычай. Прыказка ўжывалася і ў больш поўнай форме: У полі дзве волі: каму Бог паможа. – Насовіч, с. 20: У полі дзве волі. У прочкі выбірайся, а жыта сей. Гл. Паміраць збірайся, а жыта сей. У пустым шынку без грошай не вельмі разгуляешся. Пры безграшоўі нічога не зробіш, нічога не даб'ешся. Бачаць [за граніцай] – паскакалі, пагулялі таварышы ды назад. У пустым шынку без грошай не вельмі разгуляешся, як гаворыць народ. Заводы і фабрыкі забралі, а пусціць не могуць: і казна пуста, і спецыялістаў няма. Вось і прыходзіцца кланяцца той жа заграніцы, каб памагла (К. Крапіва. Мядзведзічы). Урадзілася цяля з белаю лапінкаю на лбе, так яно і памрэ. Гл. Як (калі) удасца жарабё (бычок) з лысінкай, дык і здохне такім. Урадзіўся, удаўся ні ў бацьку, ні ў маці, а ў краўца, што спаў у хаце. Кажуць (часцей жартоўна) пра дзіця, якое ні знешне, ні рысамі характару непадобнае да бацькоў. Мала чаго бывае на свеце, у каго толькі часам не ўдаюцца дзеці! «Ані ў бацьку, ані
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешся
5 👁
 ◀  / 696  ▶