Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ó– Прыказкі, кн. 1, с. 212: Усякай хаце па печы. У кожным (любым) жарце ёсць доля праўды. Потым дайшлі чуткі аб рамане Корнева з Касяй. У форме жарту, зразумела, які зыходзіў ад таго ж Рудовіча. Але ў кожным жарце ёсць доля праўды,– думала Клава (Л. Прокша. Урок любві і нянавісці). «А вось і Цётка, якая на бяду сабе пазнаёміла мяне з Купалам...» Колькі рэальнай праўды было ў гэтым жарце, не магу меркаваць, але, як кажуць, у любым жарце ёсць свая доля праўды, і мне ўвогуле чамусьці з той рэплікі Уладзіславы Францаўны пачало здавацца, што Купала жаніўся, калі ўжо Цёткі не стала (А. Лойка. Як агонь, як вада). Аддаць ключы і пячатку, а самому пайсці, легчы і адаспацца ў анабіёзным, на цэлы тыдзень, сне. Гэта ўсё, канешне, жарты, але, як кажуць, у кожным жарце... (В. Казько. Выратуй і памілуй нас, чорны бусел). * Стомленыя байцы ішлі за Міколам і Таняй, абыякава слухалі, што гаворыць камандзір. Кожны разумеў, што Мікола жартуе, але нездарма людзі кажуць: дзе жарт, там і праўда. Была яна і ў Міколавых словах (І. Новікаў. Тварам да небяспекі). Жонка, праўда, не прамінула пажартаваць: «Ты хоць перад дарогай да генерал-губернатара збегаў?» У гэтым жарце была доля ісціны. Справа ў тым, што І. Чэрскі для царскага ўрада па-ранейшаму заставаўся дзяржаўным злачынцам і знаходзіўся на правах ссыльнага (А.А. Марціновіч. Ён і мёртвы – наперадзе). Укрой – не ўдой. Гаворыцца як павучанне быць эканомным пры расходаванні мяса, сала, хлеба – усяго, што, будучы ўкроеным, адрэзаным, ужо не папаўняецца так, як малако пры чарговым удоі. [Жыгліцкая:] А што ж мая гаспадыня на палудзень варыла, цікава?.. (Заглядае ў печ). Суп мясны і катлеты... Ого, затлуста адным мясам жыць. Укрой – не ўдой, трэба памятаць (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі). – Прыказкі, кн. 1, с. 238, 542: Укрой – не ўдой. Улез у дугу, дык не кажы што не магу. Гл. Калі улез у дугу, дык не кажы што не магу. У лесе крадзеш – поле бачыць, на полі крадзеш – лес бачыць. Гл. Лес крадзе – поле бачыць. У лесе людзі дзічэюць, а сярод людзей люднеюць. Пра станоўчы ўплыў грамады, калектыву на чалавека. Старшыня Савета любога ўзроўню адзін – ніхто. Пчолы, як і ўсе мы, па адной не селяцца. Згадваю прымаўку: «У лесе людзі дзічэюць, а сярод людзей люднеюць!» Адкрываць сотні гадоў адкрытую Амерыку смеш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 696  ▶