ÓУкаталі сіўку крутыя горкі. Нялёгкае жыццё, праца, узрост і пад. пазбавілі каго-н. ранейшай сілы, магчымасцей, зрабілі слабым. Сін.: Быў конь, ды з'ездзіўся. – Да мяне дайшла чутка... А можа, гэта няпраўда? Можа, плётка? Ну, што вы падалі ў адстаўку... – На жаль, Ягоравіч, гэта праўда. Укаталі сіўку крутыя горкі. Прашуся на ўзбочыну. Каб перавесці дых (Л. Левановіч. Бесядзь цячэ ў акіян). – І што з гэтага? – А тое, што і я, стары конь, хачу звярнуць у кусты. Укаталі сіўку крутыя горкі. – Што ж, я вас разумею... Вы сапраўды заслужылі адпачынак. Хоць мне, прызнацца, шкада вас адпускаць... (Полымя. 2003, № 4). * Чаго маўчыш? Калі а пятай не атрымліваецца, давай на пару гадзін пазней. Ці ўкаталі конікі крутыя горы? (А. Казлоў. Паразумецца з ветрам). – Прыказкі, кн. 2, с. 225: Укаталі бурку крутыя горкі. У каханкі смаляныя лаўкі. Прыйшоўшы да каханай, доўга прабудзеш у яе. Жартаўлівыя ж людзі пасля смяяліся, што палкоўнік Вэйтка еў куццю ў свае каханкі, а «ў каханкі – смаляныя лаўкі», дык ён прыліп там, заседзеўся і спазніўся пачаць выступленне... (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). Некаторыя з дружыннікаў абаранялі сваіх дзяўчат, сказаўшы, што гэта іхнія нявесты і што яны прыйшлі развітацца. Тады Раман загадаў не чапаць. – У каханкі смаляныя лаўкі, – рагатаў Ядрэйка. – Глядзі, ваявода, прыліпнуць хлопцы да гэтых лавак і не аддзярэш іх. Не будзе з кім у паход ісці (Л. Дайнека. След ваўкалака). – Насовіч, с. 167: У каханкі смаляныя лаўкі; Федароўскі, с. 133: У каханкі смаляныя лаўкі. У кія (палкі) два канцы. Чые-н. дзеянні ці пагрозы могуць выклікаць супрацьдзеянні. Ох, ох, напужаў, аж лыткі трасуцца. Не забывай – у кія два канцы (П. Місько. Пагаварым). «А ты чаго тут?.. Ідзі адсюль! Пакуль не даў». Гэтага яшчэ не хапала! Але прапускаю міма вушэй тую гразьбу, спакойна кажу: – У палкі два канцы!.. (Я. Пархута. Адзінец). – Федароўскі, 144, 215: У кія два канцы; У палцы два канцы; Прыказкі, кн. 1, с. 318: У палкі два канцы: адзін канец па нам, а другі па панам; Санько, с. 33: У кіі два канцы і абодва б'юць. У кожнай хаце па печы. Кожны павінен думаць пра сябе і асабіста рашаць свае клопаты. Чорнавалосая прабегла вачыма па выпісцы з рашэння аб браніраванні кватэры. Даведку глядзець не стала, прамовіўшы: – Як кажуць у народзе, «у кожнай хаце па печы». Хвароба вашай дачкі – ваш клопат (В. Кадзетава. Вяртанне
Дадатковыя словы
бюць, зездзіўся
7 👁