Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Óвыканання. Сін.: Калі улез у дугу, дык не кажы што не магу; Назваўся груздом – лезь у кош; Пусціўся Мікіта ў валакіту, дык ідзі і назад не аглядайся. Вандроўкі на хутар не дужа вабілі Лабановіча... Ды ўжо адступаць позна. Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж (Я. Колас. На ростанях). Як я напішу тое пісьмо? Але адступаць ужо было позна. Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж (А. Якімовіч. Канец сервітуту). Цяжка з голымі рукамі брацца за такую работу, але нічога не зробіш – ніхто за нас рабіць не будзе. Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж (І. Гурскі. На гуце). – Прыдумай што-небудзь, Майсеевіч, – казаў Пацярайчанку аўтар праекта Більдзюкевіч... «Лёгка сказаць, прыдумай», – разважаў Іван Майсеевіч. Але не аднекваўся: узяўся за гуж – не кажы, што не дуж (Г. Пашкоў. За восеньскай Лошыцай). Мне і перад ім [Сымонам] няёмка, а перад бацькам яшчэ болей: узяўся за гуж, дык не кажы, што не дуж. Сам жа начлежнічаць напрасіўся (Я. Шарахоўскі. Першы заробак). Дойдзем, дзеўка, дойдзем. Чула, як людзі кажуць? Узяўся за гуж, дык не кажы, што не дуж (М. Даніленка. Ля Дняпра, у другім эшалоне). Калі ўзяўся за гуж, не кажы, што не дуж. [Слівяшын:] Усе з немцамі ваююць, а я дома сядзець? [1-ы партызан:] Ну дык і бурчэць нечага. Калі ўзяўся за гуж, не кажы, што не дуж (А. Макаёнак. Ворагі). – Ну, а сам хутка вернешся ці мо там і астанешся?.. – Кажуць, калі ўзяўся за гуж, не кажы, што не дуж (Р. Няхай. Гудкі абуджаюць вясну). Узяўшыся за гуж, не кажы, што не дуж. Куплю, куплю, каласочак мой, а як жа гэта кажуць, узяўшыся за гуж, не кажы, што не дуж (З. Бядуля. Летапісцы). * Дзе ж тут зман той? Вось дзівак! Раз узяўся ты за гуж, не кажы, што я не дуж (Я. Колас. Сымон-музыка). [Скамарох:] Я таксама прымаўку пісьменную трымаю і, узяўшыся за гуж, на недуж не спашлюся (М. Клімковіч. Георгій Скарына). Не давала мне спакою ўсё гняздо буслова тое, што далей пісаць мне ў казцы, у яе наступнай частцы. Калі ўзяўся, брат, за гуж, адмаўляцца непрыгожа, што не дужы, не кажы (А. Астрэйка. Прыгоды дзеда Міхеда). – Насовіч, с. 13: Узяўшыся за гуж, не кажы, што не дуж; Федароўскі, с. 89: Калі ўзяўся за гуж, то не кажы, што не дуж; Прыказкі, кн. 2, с. 287: Узяўся за гуж, не кажы (не гавары), што не дуж. Узяўшыся за гуж, не кажы, што не дуж. Гл. Узяўся за гуж, дык не кажы, што не дуж. У каго грошы, у таго і розум. Чалавека лічаць разумным, калі ён мае шмат грошай. – Маці неяк па сакрэту казала, што не толькі на валоку, а нават на дзве валокі хопіць «гузікаў», яшчэ і астануц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 696  ▶