Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÓУ закаханай кухаркі няўдалая страва выходзіць. У закаханага чалавека не ўсё ладзіцца на рабоце. [Нодэльман:] Глядзі, не закахайся. [Карнейчык:] Злачынства невялікае. [Нодэльман:] Я не супярэчу, калі прамфінплану не пашкодзіць. У закаханай кухаркі, кажуць, няўдалая страва выходзіць, а што выйдзе ў закаханага дырэктара, гэта для мяне яшчэ не ясна (К. Крапіва. Канец дружбы). Адно словазлучэнне – «нешта пісалася» – вельмі шмат значыць для характарыстыкі псіхалогіі іх [творцаў] творчасці. Не буду развіваць... Бо нешта атрымліваецца як у прыказцы: «У закаханай кухаркі няўдалая справа выходзіць». Як і ў самазакаханых пісьменнікаў творы (І. Запрудскі. Сапраўды-2). – Янкоўскі, с. 135: У закаханай кухаркі няўдалая страва выходзіць. У здаровым целе – здаровы дух. Функц. не зам. Ад стану здароўя чалавека залежыць яго настрой, працаздольнасць і пад. [Альховы:] Фізкультура – здароўе чалавеку. [Смык:] А як жа: у здаровым целе – здаровы дух (І. Гурскі. Новы горад). – У здаровым целе – здаровы дух, – гаварыла яна [Лена] дамашнім. – Пасля трэніровак так добра працуецца (Р. Няхай. Алёшка-атаман). Настаўнік таксама заўсміхаўся: – Ну што ж... Такі настрой мяне абнадзейвае. Як кажуць: у здаровым целе – здаровы дух (М. Зарэмба. Сакрэт тэлепата). Нездарма кажуць, што ў здаровым целе – здаровы дух. Варта разгледзець гэтую ўзаемазалежнасць і ў адваротным парадку. Што і робяць педагогі і медыкі (Настаўн. газ. 2001, 20 снеж.). Змалку, са школьнай парты, запомніў я: у здаровым целе – здаровы дух. Але гэта не зусім так. Я быццам не хворы, нішто ў мяне не баліць, а дух... нездаровы (Б. Сачанка. Запіскі Занядбайлы). Ведаеш што, Лукаш, хадзем я цябе накармлю. Ты проста галодны. А ў здаровым целе здаровы дух (М. Лобан. Шэметы). * Працаваць ёсць над чым, але памятай: у здаровым толькі целе жыве здаровы дух (Я. Колас. М. Ц. Лынькову). Дзень першага красавіка ў нас праходзіць пад дэвізам: «У здаровым целе – здаровы смех» (У. Правасуд. Самы сур'ёзны дзень). [Нікалаеў выцірае слёзы смеху:] Даўно ўжо так не смяяўся... У здаровым целе здоровы смех (А. Петрашкевіч. Соль). – Калька з лацінскай мовы: Mens sana in corpore sano. – БРС, т.1, с. 395: У здаровым целе здаровы дух; Рапановіч, с. 171: У здаровым целе і здаровы дух. Узяўся за гуж, дык не кажы, што не дуж. Калі ўзяўся за якую-н. справу, не адмаўляйся, спасылаючыся на цяжкасці яе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзны
5 👁
 ◀  / 696  ▶