Óпаказаць, ані сабе глянуць. – А то ты не такая была. Удзень кавярзень, увечары барышня (А. Кажадуб. Высока сонейка, высока). – Прыказкі, кн. 2, с. 14: Удзень кавярзень, увечары барышня. Удовіна і сякера не сячэ, і кабылка не вязе. Пра гаротную, бездапаможную долю ўдавы. Сін.: Удаве бяды дзве. У народзе гавораць, што ўдовіна і сякера не сячэ, і кабылка не вязе. Сапраўды, горкая яна – удовіна доля. Як страшна, балюча ў першы час, і не хочацца жыць (І. Бекіш. Удоўка, удава – бедная галава). – Прыказкі, кн.2, с. 106: Удовіна і сякера не сячэ, і кабылка не вязе. У доме павешанага не гавораць пра вяроўку. Кніжн. Каму-н. не гавораць у вочы пра тое, што непрыемна нагадвае пра яго недахопы, заганы і пад. Адны хочуць забыць і жыць, як быццам нічога не адбылося, другія лічаць, што ў доме павешанага не гавораць пра вяроўку і лепшы спосаб забыць – гэта не гаварыць, трэція адчуваюць сябе ахвярамі... (В. Коўтун. У пошуках вечнага чалавека). * Смяецца прыкмета, сабе паверыўшы: у доме паэта не кажуць пра вершы (Р. Барадулін. Не кажуць). – Калька з французскай мовы: On ne parle pas de corde dans la maison d'un pendu. У дурнога салаўя і дурныя песні. Гаворыцца пра таго ці таму, хто кажа або робіць што-н. недарэчнае. «Мо каб ты не курыла, яна [дачка] была б здаравейшая? Ды каб ты яшчэ яе грудзьмі карміла, як другія маткі...» Гэта ўжо кранула за жывое і жонку. – У дурнога салаўя дурная песня, – ледзь стрымліваючы сябе, каб не ўзарвацца, сказала рэзка (У. Дамашэвіч. На мяжы цярпення). * Ат! Якая там мова! Некрасівая... – Э, не, дзед, у дурнога пеўня дурная песня... (У. Міхно. «Тубік»). «Веря, зверюга, убью!» – крычыць ён на жонку, і вяскоўцаў ад рогату як трасца трасе. Дурнога салаўя – дурная песня (В. Шырко. O, sanсta simplicitas!). У дурной птушкі дурныя песні (Р. Барадулін. Прыбабунькі). – Прыказкі, кн.2, с. 155: У дурнога салаўя і дурная песня; Рапановіч, с. 155: У дурнога салаўя і песня нялюдская. У жыцці згода як у жніво пагода. Гаворыцца як высокая ацэнка згоды паміж кім-н. – Вось так: на работу пойдзеце – аддамо ўсё, – прапанаваў Глушкевіч. – Дык хто ж гэта супраць згоды? У жыцці згода як у жніво пагода, – прымаўкай адказала Параска, выціраючы рогам хусткі сухія вочы. Глушкевіч паверыў Парасцы, не думаючы, што прымаўка – чужыя словы. Гусей і свіней аддалі, а Параска на работу ўсё ж не пайшла (І. Дуброўскі. П'яўка
Дадатковыя словы
dun, пяўка
5 👁