Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Óбот восем. Якаў Васільевіч, ідучы да сваёй машыны, ушчуваў сябе, што так лёгка адпусціў Соню, ладам не пагаварыў з ёю. Восень – работ восем. Сто восем (М. Клебановіч. Соня). – Прыказкі, кн. 1, с. 87: Восень – работ восем. У гадзюкі няма іншай навукі, як кусаць. Ад ліхога, нядобрага чалавека толькі і можна чакаць зла, напасці. Маё прозвішча – Каваль, зваць – Даніла. Я з Камарына... Дык вось што: у гадзюкі няма іншай навукі, як кусаць. У нас стаіць нямецкая карпусная артылерыя. Атрыманы нейкі загад генерала Гофмана. На нас рыхтуюць напад. Афіцэр хваліўся, што хутка «Салаўя прашчыплем»... (І. Гурскі. Вецер веку). – Ляцкі, с. 47: У гадзюкі няма іншай навукі, як кусаць; Прыказкі, кн. 1, с. 64: У гадзюкі няма іншай навукі, як кусаць. У гародзе бузіна, а ў Кіеве дзядзька. Гл. У агародзе (гародзе) бузіна, а ў Кіеве дзядзька. У гасцях добра, а дома лепей (лепш). Кажуць, калі збіраюцца ісці адкуль-н. дамоў або пасля вяртання дамоў. – А ўсё ж: у гасцях добра, а дома лепей. Факт. – У якіх там да чорта гасцях... – Дык у прыяцеляў, – падсмейваўся Шкадарэвіч (І. Гурскі. Вецер веку). «Вацлаў Вароўскі» ўжо двойчы грозна раўнуў, папярэджваючы турыстаў, якія... загасцяваліся ў палярнікаў, што ў гасцях добра, а дома лепей (У. Корбан. Цеплаход ідзе на Поўнач). [Сяргей паставіў чамадан, радасна аглядае пакой:] Мой родны кут, як ты мне мілы... Праўду кажуць, у гасцях добра, а дома лепш (В. Зуб. Незвычайная праверка). – Хутчэй дахаты, – сказала Таня, – у гасцях добра, а дома лепш (А. Кажадуб. Стрэчанне). – У гасцях добра, а дома лепей. – Пабудзь яшчэ, сястрычка, – просіць цётка Гануля. – Не, дзякуй, час нам дахаты збірацца, –адказвала маці (А. Ус. За лесам – бярозавы гай). – Федароўскі, с. 106: У гасціне добра, а ў дому лепей; Прыказкі, кн. 1, с. 394: У гасцях добра, а дома лепш. У голад людзі намруцца, а ў вайну налгуцца. Гаворыцца з недаверам як рэакцыя на розныя чуткі, якія распаўсюджваюцца ў ваенны час. Багата чутак ходзіць, і чуткі ўсе розныя. Як казалі старыя людзі: у голад людзі намруцца, а ў вайну налгуцца... Яно трохі так і выходзіць, бо чуткі ёсць чуткі (М. Лынькоў. Векапомныя дні). З хаты ў хату, з вёскі ў вёску перадаваліся франтавыя навіны. Вельмі часта самыя неверагодныя... Гэта тады я ўпершыню пачуў такую прымаўку: «У голад намруцца, а ў вайну налгуцца» (А. Пальчэўскі. Сцежкі). Цяпер Язэп зразумеў, чаму цётка Тац
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 696  ▶