Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Óяе прывязвай. – А ты б не перасільваўся. Як гавораць – у бога дзён многа (А. Казлоў. Перакуліся, перакуленае). – Як вам Сакрэ-Кёр? – Нішто. Шкада, мала тут пабылі. – У бога дзён многа (Ф. Сіўко. Мары з бульвара Даву). Пра сённяшні дзень я яшчэ напішу. «У бога дзён многа», – казала мая маці (І. Шамякін. Зона павышанай радыяцыі). – Федароўскі, с. 254: У Бога дзён многа – паробім; Прыказкі, кн. 2, с. 276: У бога дзён многа. Увосень і верабей багаты. Увосень, пасля ўборкі ўраджаю, яды хапае ўсім. Сін.: Увосень і кабан паросен. Сама больш іх [святаў] прыпадае на восень, зіму, калі і работы менш і свята можна было справіць па-належнаму, бо было з чаго (увосень жа і верабей багаты) (Б. Сачанка. Вечны кругазварот). Настрой у Гамона не благі. Паспеў і атаву скасіць, і бульбу выбраць. Жыць, што ні кажы, стала лепш – увосень, як кажуць прускаўцы, і верабей багаты (У. Гніламёдаў. Вяртанне). – Прыказкі, кн. 1, с. 87: Увосень і варабей багат; Па восені і верабей багат. Увосень і кабан паросен. Увосень, у часе ўборкі ўраджаю, яды хапае ўсім. Сін.: Увосень і верабей багаты. Гаспадар сам падсмажыў грыбы, Ларыса зрабіла салату з памідораў, наабірала бульбы, зваранай у мундзірах. – От, сёння ў нас пір на ўвесь мір, – радаваўся Павел. – У нашай вёсцы кажуць: увосень і кабан паросен. Але ты не таўсцей. А то любіць не буду (Л. Левановіч. Ларыса, або Прыгоды аўтамабіліста). – Ліцвінка, с. 16: Увосень і кабан паросен; Рабкевіч, с. 55: Увосень і кабан паросен. Увосень і мухі робяцца пякучымі. Кажуць пра таго, хто, нібы прадчуваючы сваю пагібель, робіцца злым, нясцерпным. * Надзей не трачу я: хоць валіць дым, – замрэ агонь пякучы. Такі закон: перад канцом сваім і мухі тнуць балюча... Збяры, народ, ты сілы ўсе і дух, напружся, як спружына: смяртэльна ранены звер слеп і глух, цаляй жа ў лоб звярыны! (Я. Колас. У апошні час). – Ліцвінка, с. 89: Увосень і мухі робяцца пякучымі. Увосень – работ восем. На восень у сельскай гаспадарцы прыпадае вельмі многа рознай работы. Увосень – работ восем. Так што, браце, пойдзем са мной, па дарозе ўсё чыста вырашым (В. Праскураў. Святая сівізна). У вёсцы ў гэтую пару людзі прыходзяць дамоў тады, калі ўжо на зямлю кладуцца густыя прыцемкі. Увосень – работ восем (І. Галубовіч. Настасін гай). Восень – ра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 696  ▶