Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ó* Я свет няпраўдай не праходзіў, быў часам тлум у галаве – то бузіна расце ў гародзе, то дзядзька ў Кіеве жыве (П. Панчанка. Простыя ісціны). У гародзе бузіна, а ў Кіеве Кучма (Л. Дайнека. Парадаксізмы). – Запазычана з украінскай мовы: На городі бузина, а в Киеві дядько. У аднаго няўмекі рукі не баляць. Гаворыцца з неадабрэннем пра няўмелага, няздатнага да работы чалавека. Прачнецца, бывала, Харытоніха пасля трэціх пеўняў. А гаспадар усё гарбее над машынаю, грукоча... Бо і то праўда: у аднаго няўмекі рукі не баляць. А Харытон Марымуха быў ого майстар! З усёй ваколіцы сыпаліся заказы (П. Місько. Амяла на бярозе). – Прыказкі, кн. 2, с. 286: У няўмекі рукі не баляць; Няўмеламу рукі не баляць. У айчыма чэрці пад вачыма. Гаворыцца як адмоўная ацэнка айчыма ў яго адносінах да няродных дзяцей. «Гэта ж айчым яго выправіў на касьбу... Збяёдаць хлопца хоча». – «Праўду людзі кажуць: у айчыма чэрці пад вачыма...» (В. Шырко. Стукаў). – Прыказкі, кн.2, с. 87: У айчыма чэрці пад вачыма. У бабы валасы доўгія (волас доўгі), а розум кароткі (памяць кароткая). Устар. Кажуць пра жанчыну, калі яна памылілася ў чым-н., неразважліва сказала ці зрабіла што-н. [Альжбета:] Не смяшы ты людзей. Калі падпіў, дык ляж спаць! [Сцяпан:] Маўчы, баба!.. Ты, каханенькая, родненькая, нічога не разбіраеш... Валасы доўгія, а розум кароткі (Я. Купала. Паўлінка). – Я помню тое, што павінна помніць кожная жанчына... – Ты помніш? Ды няўжо ж людзі брэшуць, што ў бабы волас доўгі, а памяць кароткая? (К. Крапіва. Гарэлік і яго жонка). * Ой жа, ой, даруйце – э, Рыгор Міхасевіч, вось вам пісулька. Утрапёная я баба... Сапраўды з доўгімі касамі, а з кароткім розумам... Дзяўчынка якаясьці прынесла і вельмі прасіла тэрмінова перадаць... (Ц. Гартны. Сокі цаліны). – Насовіч, с. 166: У бабы волас довіг, да вум каротак; Прыказкі, кн. 2, с. 77: Волас доўгі, ум кароткі. Убіўся ў вароны, каркай так, як і оны. Гл. Трапіў у вараны, крычы, як яны. У бога дзён многа. Яшчэ паспеецца, яшчэ ў запасе ёсць час зрабіць што-н. – Мы ў вас не адны, але ў бога дзён многа. Быць не можа, некалі разбяромся, – сказаў Дзічкоўскі (А. Алешка. Дарогі без слядоў). – У мяне ўжо спіну разломвае, хоць пудовы камень да
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 696  ▶