Òскажы ты: як чалавек на гару, дык чорт за нагу. Але трасцу немец нас убярэ! (І. Гурскі. Лясныя салдаты). – Насовіч, с. 166: Ты хочаш на гару, дык чорт за нагу; Федароўскі, с. 64: Што чалавек на гару, то чорт за нагу; Прыказкі, кн. 2, с. 159: Ты на гару, а чорт за нагу; Чалавек на гару, а чорт за нагу. Тырчаў на дарозе пень, пакуль за яго не чапляліся, а сталі чапляцца – пню не ўтрымацца. Калі хто-н. становіцца перашкодай, яго адхіляюць. – Завошта ж, брат, цябе выдалілі? – спытаў замест адказу, нібы нічога не ведаючы, Андрэй. – Тырчаў на дарозе пень, пакуль за яго не чапляліся, а сталі чапляцца – пню не ўтрымацца. – Дык не за дубок адмовілі ад службы?.. – Скуль ты ведаеш аб дубку? (Я. Колас. Малады дубок). – Янкоўскі, с. 201: Тырчаў на дарозе пень, пакуль за яго не чапляліся, а сталі чапляцца – пню не ўтрымацца. Ты ў свет, і доля ўслед. Кажуць пра немінучасць, непазбежнасць чаго-н., як бы загадзя вызначанага. Сін.: Ад лёсу не ўцячэш; Свайго лёсу не мінеш; Суджанага і канём не аб'едзеш; Чаму быць, таго не мінаваць. З цягам часу маці нагледзела і прыдбала хату, давяла да толку, выштукавала: жыць – не гараваць! Сын радаваў першымі ўдачамі-поспехамі. Але праўду кажуць: ты ў свет, і доля ўслед. Цяжка захварэў прыгажун-падлетак – яе адзіны сонечны праменьчык у жыцці і адзіная надзея. Медыцына аказалася бяссільнай для юнака, які толькі што закончыў сярэднюю школу... (Г. Раманчук. І доля ўслед). – Федароўскі, с. 79: Хоць мы ў свет, наша доля ўслед; Хоць праз свет – за табою доля ўслед. Ты яго маслам маж, а ён дзёгцем смярдзіць. Пра ўпартага чалавека, перакананні, прывычкі якога нічым не зменіш. Гаворыцца з неадабрэннем. «Не, гэтых не прырахманіш, не Ганскі, – думаў [Жагула] пра Рыгора і Сцёпку. – Ты яго маслам маж, а ён дзёгцем смярдзіць» (К. Крапіва. Мядзведзічы). А «наогул» то ён «нашым шляхам ідзе». «Не прадасць за мільён пралетарскіх ідэй». Так, на словах то наш, толькі к чорту глядзіць: яго маслам ты маж, а ён дзёгцем смярдзіць (К. Крапіва. «Наш»). – Янкоўскі, с. 327: Ты яго маслам маж, а ён дзёгцем смярдзіць. Ты яму «стрыжана», а ён табе «голена». Кажуць з асуджэннем пра ўпартага, незгаворлівага чалавека. Сін.: Поп сваё, а чорт сваё; Хто ў боб, а хто ў гарох а хто ў сачыўку; Я яму пра плот, а ён пра азярод; Я яму пра Фаму, а ён пра Ярому. [Вінцэся], як заўпарціцца, хоць нажом крой на кавалкі. Ты яму – «Стрыжа
Дадатковыя словы
абедзеш
5 👁