Òма моцная, але ніхто не хоча там жыць», ды я ўсё ж уступіў старэйшаму і зычліваму апекуну (У. Калеснік. Доўг памяці). – Прыказкі, кн. 1, с. 357: Вялікая цюрма, ды ніхто ў яе не хоча; Харошы астрог, ды чорт яму рад. Ты за мора, а за табою бяда і гора. Гаворыцца, калі чалавеку не шанцуе, калі непрыемнасці ідуць адна за адной. Сін.: Адна бяда – не бяда; Адна бяда не ходзіць другую за сабою водзіць; Бяда па бядзе як па нітачцы ідзе; Чорт бяду перабудзе – адна згіне, дзесяць будзе. – Што тут расказваць, зноў [немцы] будуць браць мужчын. – Што ні ліхата, то ўсё на нас... – Праўду кажуць, ты за мора, а за табою бяда і гора (В. Адамчык. Голас крыві брата твайго). Ты з варот, а ён цераз плот. Кажуць пра таго, хто можа нечакана, непрадбачана аказацца перад кім-н. [Навум:] Маўчы, Ціт! Не наша дзела аб гэтым гаманіць.. Ты гамоніш, а ён шмыг – і тут! Ведаеш прыпавесць: ты з варот, а ён цераз плот (В. ДунінМарцінкевіч. Сялянка). – Прыказкі, кн. 2, с. 372: Ты з варот, а ён чэраз плот. Ты іграеш, як сам знаеш, а я скачу, як сам хачу. Пра бязладдзе, беспарадак і адсутнасць узгодненых дзеянняў паміж кім-н. Хто не праклінаў і сваё жыццё, і сваю долю, і ўсе дарожныя парадкі? А парадкі гэтыя ўсё-ткі астаюцца ў непарадку, праўду кажа тая прыказка: «Ты іграеш, як сам знаеш, а я скачу, як сам хачу» (Я. Купала. Мястэчка Здарэнне...). – Ляцкі, с.46: Ты іграеш, як знаеш, а я скачу, як хачу. Ты на гару, а чорт за нагу. Ніяк не ўдаецца пазбавіцца ад чаго-н., выйсці з цяжкага становішча. Кажуць, калі каму-н. не шанцуе. Сін.: І адтуль горача, і адсюль боляча; Куды ні кінь, усюды клін. Абабраў, аграбіў мяне нехта... Нейкае ліха мне жыць не дае... Ты на гару, а чорт за нагу... (З. Бядуля. Сымон). Праўду кажуць людзі, ты на гару, а чорт за нагу. Яго судовая справа такая самая, як і ў мяне. Праўда, у мяне да камсамольскіх грахоў прыплюсаваны яшчэ і канфіскаваныя вершы (М. Машара. Лукішкі). Вось так заўсёды. Ты на гару, а чорт – за нагу. Хочаш, каб хутчэй, а тут... (П. Місько. Канал імя Віцькі Зайцава). Ці заўсёды і ўсюды чалавек? Бывае, што і наадварот... Вось як цяпер: ты на гару, а чорт за нагу (У. Дамашэвіч. Порахам пахла зямля). Чалавек на гару, а чорт за нагу. Ды, як людзі кажуць, чалавек на гару, а чорт за нагу. Зоі было пяць гадоў, калі Валя цяжка захварэла, памучылася з паўгода і памерла (Л. Арабей. Камень). Як чалавек на гару, дык чорт за нагу. Камісар працягваў у тон Мірону гаварыць: – І
4 👁